Славакізацыя
Славакіза́цыя (па-вугорску: szlovákosítás; [ˈslovaːkoʃiːtaːʃ]; па-ўкраінску і па-русінску: словакізація) — панятак, які выкарыстоўваецца для апісаньня культурнае зьмены, пасродкам якой, асобы неславацкага этнічнага паходжаньня прымушаюцца стаць славакамі. Гэты працэс можна назваць «паскоранай асыміляцыяй»[1]. У межах гістарычнага кантэксту панятак «славакізацыя» можа тычыцца дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на выяўленьне нацыянальнай дзяржавы як у Славаччыне, так і ў колішняй Чэхаславаччыне.
Да прыкладу гэты панятак выкарыстоўваецца ў дачыненьні да вугорцаў[2], украінцаў, русінаў[3], палякаў[4], немцаў[2] і габрэяў[5].
Вугорцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля Першай сусьветнай вайны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля паражэньня апошніх вугорскіх войскаў у 1919 годзе на Парыскай мірнай канфэрэнцыі 4 ліпеня 1920 году была заключаная Трыянонская мірная дамова, паводле якой паўднёвая мяжа Чэхаславаччыны з-за стратэгічных і эканамічных прычынаў усталёўвалася значна паўднёвей за славацка-вугорскую моўную мяжу[8]. У выніку, тэрыторыі цалкам населеныя вугорцамі былі далучаныя да новаўтворанай дзяржавы[9].
Калі Чэхаславаччына паўстала ў якасьці новай краіны ў яе межах пачалі адчыняцца раней зачыненыя славацкія школы, тым часам як некаторыя вугорскія школы ў збольшага вугорскіх рэгіёнах заставаліся вугорскімі і некаторыя нямецкія школы ў рэгіёнах, густа заселеных немцамі заставаліся нямецкімі. Вугорцы, да прыкладу, у 1930-х гг. мелі 31 дзіцячы садок, 806 пачатковых школаў, 46 сярэдніх школы, 576 вугорскіх бібліятэкаў пры школах і факультэт вугорскай літаратуры ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе. Колькасьць вугорскіх пачатковых школаў узрасла з 720 у 1923—1924 гг. да звыш 806[10]. Вугорскі ўнівэрсытэт ў Браціславе быў неадкладна зачынены пасьля ўтварэньня Чэхаславаччыны[11].
Паводле перапісу 1910 году, праведзеным Цэнтральным статыстычным ведамствам Вугоршчыны, 884 309 людзей назвалі вугорскую мову сваёй роднай мовай, складаючы 30,2% з усяго насельніцтва тэрыторыі Чэхаславаччыны, якую зараз займае Славаччына сучасная. У параўнаньні з вынікамі славацкага перапісу 2001 году, вугорскую мову сваёй роднай назвалі 9,7% насельніцтва, што ў адсоткавай залежнасьці выявіла трохразовае падзеньне вугорскага насельніцтва на гэтай тэрыторыі[12][13]. Паводле першага чэхаславацкага перапісу 1921 году вугорскае насельніцтва ў Славаччыне складала 650 597, то бок 21.68% ад колькасьці агульнага насельніцтва[14]. Перапіс 1930 году налічыў 571 952 вугорцы, аднак дакладнасьць усіх тагачасных перапісаў зьяўляецца спрэчнай, бо некаторыя зь іх падаюць зьвесткі, які супярэчаць між сабой. Да прыкладу, у Кошыцэ, паводле перапісу таго часу, вугорскае насельніцтва складала 15—20%, аднак, падчас парлямэнцкіх выбараў, партыі з этнічнымі вугорцамі набралі 35—45% ад агульнай колькасьці галасоў (за выняткам тых вугорцаў, якія галасавалі за камуністаў альбо за сацыял-дэмакратаў)[15]. У дадатак цэласьць моўнай карціны насельніцтва ўскладена тым фактам, што ў тыя часы быў вялікі адсотак білінгваў і такіх жа асобаў славацка-вугорскага паходжаньня, якія мелі права называць сябе як славакам, так і вугорцам.
Славацкія крыніцы звычайна не адмаўляюць таго, што шматлікія вугорскія настаўнікі (якіх замянялі ў славацкіх школах славацкімі і чэскімі настаўнікамі), чыгуначныя работнікі (якія баставалі супраць новай чэхаславацкай рэспублікі ў лютым 1919)[16], паштальёны, паліцэйскія, салдаты і сакратары былі вымушаныя пакінуць Вугоршчыну добраахвотна. Тым ня менш, лічбы да канца ня высьветленыя, але перапіс паказвае рэзкае зьніжэньне колькасьці людзей з вугорскай мовай у якасьці роднай. Некаторыя настаўнікі і дзяржаўныя служачыя былі выгнаныя з Чэхаславаччыны, тым часам як некаторыя зь іх пакінулі краіну праз суровыя ўмовы жыцьця. Налічваецца шмат прыкладаў сярод вугорцаў, якія былі вымушаныя пакінуць сваё жытло на сваёй зямлі. Вялікая колькасьць бежанцаў зрабіла неабходным стварыць цалкам новыя праекты па забесьпячэньні людзей жыльлём у Будапэшце, якія далі прытулак людзям, колькасьць якіх вылічалася дзесяці тысячамі[17].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Károly Kocsis, Eszter Kocsisné Hodosi, Ethnic Geography of the Hungarian Minorities in the Carpathian Basin, Simon Publications LLC, 1998, p. 62 [1]
- ^ а б Alfred J. Rieber Forced Migration in Central and Eastern Europe, 1939-1950. — Routledge, 2000. — ISBN 9780714651323
- ^ Magocsi, Paul R.; Pop, Ivan Encyclopedia of Rusyn History and Culture. — University of Toronto Press, 2002. — С. 75. — ISBN 0802035663, ISBN 9780802035660
- ^ Yeshayahu A., Jelinek The Lust for Power: Nationalism, Slovakia, and the Communists, 1918-1948. — East European Monographs, 1983. — С. 185. — ISBN 0880330198, ISBN 9780880330190
- ^ Yehudah, Don; Karády, Viktor A Social and Economic History of Central European Jewry. — Transaction Publishers, 1989. — С. 216. — ISBN 0887382118, ISBN 9780887382116
- ^ Macartney, C.A. Hungary and her successors - The Treaty of Trianon and Its Consequences 1919-1937. — Oxford University Press., 1937.
- ^ Bernstein, Richard (9 жніўня 2003) "East on the Danube: Hungary's Tragic Century" (анг.). The New York Times. Праверана 13 студзеня 2011 г.
- ^ Macartney, C.A "Chapter 1: Introduction". Hungary and her successors // The Treaty of Trianon and Its Consequences 1919-1937. — 1st. Pub. Oxford University Press 2nd. Pub. Simon Publications, 2001 (1st. Pub. 1937). — (Simon Publications). — ISBN 978-1931313865
- ^ 1
- ^ Marko, Augustín; Martinický, Pavol Slovak-Hungarian relations : history and present day in figures // Slovensko-maďarské vzťahy : história a súčasnost̕ vo faktoch. — Signum : Slovenská spoločnosť na obranu demokracie a humanity [Slovak Society for Protection of Democracy and Humanity], 1995. — ISBN 9788096733323
- ^ Engemann, Iris The Slovakization of Bratislava 1918-1948. Processes of national appropriation in the interwar-period. — CEU, 2008. — С. 2.
- ^ C.M. Breuning, Eleonore; Dr. Lewis, Jill; Pritchard, Gareth Power and the people: a social history of Central European politics, 1945-56. — Manchester University Press, 2005. — ISBN 0719070694, ISBN 9780719070693
- ^ Kocsis, Károly; Kocsisné Hodosi, Eszter Ethnic Geography of the Hungarian Minorities in the Carpathian Basin. — Simon Publications LLC, 1998. — С. 56. — ISBN 193131375X, ISBN 9781931313759
- ^ Tisliar, Pavol Prve slovenske scitanie l'udu z roku 1919. — Katedra archivnctva a pomocnych vied historickych Filozoficka fakulta UK.
- ^ Kovács, Éva (2004). «IV: A politikai attitűdök mint a nemzeti azonosságtudat mutatói» (in Hungarian). Felemás asszimiláció A kassai zsidóság a két világháború között (1918—1938). Nostra tempora;, 9. Šamorín: Forum Minority Research Institute; Lilium Aurum Slovakia. ISBN 80-8062-222-1.LCCN 2005-443137
- ^ https://web.archive.org/web/20110128082318/http://www.zsr.sk/slovensky/historia-zeleznic/1918-1939.html?page_id=1276
- ^ Magyarország a XX. században / Szociálpolitika