Сойм Славацкай краіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Сойм Славацкай краіны (па-славацку: Snem Slovenskej krajiny), т. зв. «аўтаномны парлямэнт» — найвышэйшы парлямэнт Славацкай краіны ў межах Чэхаславаччыны ў 19381939 гадах. Знаходзіўся ў Браціславе. Першыя выбары ў сойм прайшлі 18 сьнежня 1938 году, першае паседжаньне прыпала на 18 студзеня 1939.

Бязь зьменаў у складзе з узьнікненьнем Першай Славацкай рэспублікі 14 сакавіка 1939 году быў пераўтвораны ў Славацкі сойм (па-славацку: Slovenský snem), найвышэйшы парлямэнт і заканадаўчы орган Першай Славацкай рэспублікі, які быў па прыняцьці канстытуцыі 21 ліпеня 1939 году перайменаваны ў Сойм Славацкай Рэспублікі (па-славацку: Snem Slovenskej republiky). Скончыў працу ў 1945 годзе разам зь зьнікненьнем Першай Славацкай рэспублікі.