Перайсьці да зьместу

Банкнота

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Банкноты наміналам у 5 тысяч розных дзяржаваў сьвету.

Банкно́та — грашовы знак, звычайна выкананы з паперы, грубай тканіны ці плястыка. Зазвычай мае прастакутную форму. Выданьне (эмісію) банкнот ажыцьцяўляюць цэнтральныя (дзяржаўныя, нацыянальныя) банкі краін, дзе яны маюць свабоднае абарачэньне нароўні з манэтамі. Нацыянальныя банкноты часта, але не заўсёды, ёсьць законным плацежным сродкам, гэта значыць, што суды абавязаны прызнаваць іх здавальняючай аплатай грашовых даўгоў[1].

Спачатку банкнота была вэксэлем банка, якой банк быў абавязаны заплаціць падаўцу азначаную суму ў залатой або срэбнай манэце. Фактычна, гэта быў цэтлік аб перадачы на ​​захоўваньне ў банк манэтаў. Правам эмісіі такіх банкаўскіх вэксэляў валодалі шматлікія камэрцыйныя банкі. Фармальна, як тольк банк выпусьціў банкноту ў абарачэньне, ён меў абавязальніцтвы, але ў практыцы банкі часта прымалі чужыя банкноты, а потым іх узаемна абменьвалі. Потым дзяржава засяродзіла выпуск банкнотаў у цэнтральным банку, а абмен банкнотаў на манэты стаў абавязкам банкаў, што забясьпечвала падтрыманьне залатога стандарту. З часам абмен банкнотаў на манэты спачатку абмежавалі, а потым і зусім ад яго адмовіліся, то бок банкноты ператварыліся на фідуцыярныя грошы. Цяпер банкноты нацыянальных валютаў выпускаюцца, як правіла, цэнтральнымі банкамі і дэ-юрэ абавязковыя да прыёму на ўсёй тэрыторыі краіны нароўні з манэтамі, а ў некаторых краінах манэта навогул ня б’юцца.

  1. Legal Tender Guidelines. British Royal Mint. Архіўная копія ад 17.12.2008 г.