Урад Славацкай Рэспублікі (1939)
Выгляд
| Урад Славацкай Рэспублікі | |
| Vláda Slovenskej republiky | |
| Папярэднік | Урад Славацкай Краіны |
|---|---|
| Наступнік | Урад Славацкай Рэспублікі (1939—1944) |
| Дата ўтварэньня | 14 сакавіка 1939 году |
| Дата спыненьня існаваньня | 27 кастрычніка 1939 року |
| Штаб-кватэра | Браціслава |
| Месцазнаходжаньне |
|
| Старшыня ўраду | Ёзэф Ціса |
| Намесьнік старшыні ўраду | Войцех Тука |
| Колькасьць супрацоўнікаў | 10 сяброў (з 18 красавіка 9 чальцоў)[a] |
Урад Славацкай Рэспублікі з 14 сакавіка 1939 году[b] да 27 кастрычніка 1939 року[c] (да прыняцьця Канстытуцыі 21 ліпеня 1939 году: урад Славацкае Дзяржавы, неафіцыйна чацьвёрты ўрад Ёзэфа Ціса (па-славацку: štvrtá vláda Jozefa Tisa) — першы ўрад Славацкае Дзяржавы, які быў ператвораны пасьля абраньня Ёзэфа Ціса прэзыдэнтам Славаччыны.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Асабовы склад ураду[d] | ||||
|---|---|---|---|---|
| Пасада | Імя | Здымак | Пачатак працы | Канец працы |
| Старшыня ўраду | Ёзэф Ціса | 15 сакавіка 1939 году | 27 кастрычніка 1939 году | |
| Намесьнік старшыні ўраду | Войцех Тука | 14 сакавіка 1939 року | 27 кастрычніка 1939 году | |
| Міністар замежных справаў | Фэрдынанд Дзюрчанскі | 14 сакавіка 1939 году | 29 ліпеня 1940 року | |
| Міністар унутраных справаў | Караль Сідар | 14 сакавіка 1939 году | 18 красавіка 1939 году | |
| Ёзэф Ціса | 18 красавіка 1939 року | 27 кастрычніка 1939 году | ||
| Міністар нацыянальнай абароны | Фэрдынанд Чатлаш | 14 сакавіка 1939 году | 5 верасьня 1944 | |
| Міністар фінансаў | Мікулаш Пружынскі | 14 сакавіка 1939 | 8 траўня 1945 | |
| Міністар юстыцыі | Ґэйза Фрыц | 14 сакавіка 1939 | 5 верасьня 1944 | |
| Міністар эканомікі | Ґэйза Мэдрыцкі | 14 сакавіка 1939 | 8 траўня 1945 | |
| Міністар транспарту й грамадзкіх работаў | Юліюс Стана | 14 сакавіка 1939 | 5 верасьня 1944 | |
| Міністар школьніцтва й народнай асьветы | Ёзэф Сівак | 14 сакавіка 1939 | 5 верасьня 1944 | |
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ З 18 красавіка да 27 кастрычніка 1939 старшыня ўраду Ёзэф Ціса таксама выконваў абавязкі міністра ўнутраных справаў.
- ↑ Tesnopisecká správa o 1. schôdzke slovenského snemu, ktorá sa začala v Bratislave v utorok dňa 14. marca 1939 ako 3. schôdzka a 2. zasedanie snemu slovenskej krajiny.[1]
- ↑ Tesnopisecká správa o 12. zasadnutí snemu Slovenskej republiky v Bratislave vo štvrtok 26. októbra 1939.[2]
- ↑ Сьпіс складзены на аснове артыкула „Slovenská republika“ ў кнізе Dejinách Slovenského národného povstania 1944 (5. zv., 1984)[3] a Komentovaných prameňov k dejinám Slovenska 1939 - 1945 (2015) od historika Martina Pekára.[4] Урад быў заменены прадстаўніцтвам Сойму Славацкае Дзяржавы 14 сакавіка 1939 году, аднак асобныя міністэрствы былі акрэсьленыя на падставе ўраднага рашэньня ч. 4/1939 Славацкага законьніка з 15 сакавіка 1939 году пра лад і функцыі міністэрстваў Славацкае Дзяржавы. Некаторыя міністры выконвалі свае функцыі цягам усяго існаваньня Славацкае Рэспублікі, такім чынам будучы ў складах усіх урадаў («Dejiny SNP» ліча пэрсанальныя зьмены ва ўрадзе Войцеха Тукі, выкананыя па Зальцубрскіх перамовах у ліпені 1940 году як фармаваньне новага ўраду). «Dejiny SNP» за канчатковую дату апошняга ўраду ўважаецца красавік 1945 року, калі 4 красавіка сябры ўраду й іншыя палітыкі-прыхільнікі рэжыму пакінулі землі Славацкае Рэспублікі, а 30 красавіка Чывоная армія захапіла ўжо ўсю Славаччыну. Пэкар заняпад апошняга ўраду датуе 8 траўня 1945 року, калі старшыня ўраду Штэфан Ціса й іншыя чальцы ўраду прынялі жорсткія захады ў аўстрыйскім Крэмсьмюнстэры „ад імя славацкага ўраду ў выгнаньні“ (па-ангельску: “on behalf of the Slovakian Government in fugitive”), фармальна капітуляваўшы (глядзіце Kapitulačný akt vlády Štefana Tisa).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ [Snem Slovenskej republiky 1939—1945 : Stenoprotokoly : 1. schůze : Úterý 14. března 1939] // Společná česko-slovenská digitální parlamentní knihovna. — Praha: Poslanecká sněmovna Parlamentu České republiky, 2012.
- ↑ [Snem Slovenskej republiky 1939—1945 : Stenoprotokoly : 12. schůze : Čtvrtek 26. října 1939] // Společná česko-slovenská digitální parlamentní knihovna. — Praha: Poslanecká sněmovna Parlamentu České republiky, 2012.
- ↑ Plevza, V. a kolektív Slovenská republika // . — Bratislava: Nakladateľstvo Pravda, 1984. — С. 487. — (5. zväzok, Encyklopédia odboja a SNP).
- ↑ Pekár, M. Ústavný zákon č. 185/1939 Sl. z. zo dňa 21. júla 1939 o ústave Slovenskej republiky // Komentované pramene k dejinám Slovenska 1939 - 1945. — 1.. — Košice: Univerzita Pavla Jozefa Šafárika v Košiciach, Filozofická fakulta, 2015. — С. 26. — ISBN 978-80-8152-268-0, pozn. 47
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |