Сьцяг Славаччыны
Сьцяг Славаччыны | |
Славаччына | |
Сьцяг Славаччыны | |
Прапорцыі | 3:2[d] |
---|---|
Прыняты | 3 верасьня 1992 |
Сьцяг Славаччыны арыентаваны на чырвона-белы старажытны славацкі сьцяг, а таксама на бела-сіне-чырвоны славянскі трыкалёр. Зьлева ад цэнтру намаляваны герб Славаччыны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачатковы славацкі сьцяг складаўся ў Сярэдніх стагодзьдзях з двух палос: чырвонай і белай, зь якіх зьверху была звычайна чырвоная. Самы старажытны асобнік славацкай сымболікі і яе колераў захаваны ў друку гораду Нітра часоў вугорскага караля Бэлы IV (1235-1270). Гэта быў белы падвойны крыж у чырвоным поле.
Падчас рэвалюцыі 1848-1849 гг. славакі паўсталі супраць Вугоршчыны і дужаліся супраць яе на боку Аўстрыі (у выніку Вугоршчына была пераможаная расейскім войскам, дасланай Мікалаем I). Падчас паўстаньня славакі спачатку выкарыстоўвалі чырвона-белы сьцяг без гербу, затым была дададзеная сіняя палоска, запазычаная з расейскага й харвацкага сьцягоў. Расейцы лічыліся абаронцамі славян, а харваты братэрскім народам усярэдзіне Вугорскага каралеўства.
Пасьля стварэньня Чэхаславакіі ў 1920 годзе да традыцыйнага бела-чырвонага чэскага сьцяга пасьля доўгіх разважаньняў дадалі сіні трыкутнік, які ўвасабляў Славаччыну, чый сьцяг з 1848 году ўтрымоўваў сінюю палоску. Такім чынам паўстаў сьцяг Чэхаславакіі, які пераняла і сучасная Чэхія. Пасьля «Аксамітнай рэвалюцыі» 1990 году славакі зноў увялі свой сьцяг, аднак спачатку без гербу. Выява дзяржаўнага гербу на сьцягу стала неабходнай з 1992 году, каб пазьбегнуць блытаніны з расейскім і славенскім сьцягамі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьцяг Славаччыны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў