Славацкі нацыянал-сацыялізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Славацкі нацыянал-сацыялізм (па-славацку: Slovenský národný socializmus), таксама Народная Славаччына (па-славацку: Ľudové Slovensko) — дзяржаўная ідэалёгія Славацкай Дзяржавы, якая фармавалася пры Глінкавай славацкай народнай партыі, якая ўсталявала сваю дыктатару кругабегам з 1938 па 1945 год. Гэтыя назвы пачалі выкарыстоўвацца з 1940 году.

Славацкі прэм’ер-міністар і міністар замежных справаў Войцех Тука выкарыстаў тэрмін 1940 для апісаньня палітычнай праграмы, галоўнай мэтай якой было прымяненьне нямецкага нацыянал-сацыялізму да славацкіх умоваў. Кансэрватыўнае (умеранае) крыло прэзыдэнта дзяржавы і лідэра партыі Ёзэфа Цісы супрацьстаяла гэтай ідэі «славацкага нацыянал-сацыялізму» ад радыкальнага партыйнага крыла Тукі канцэпцыяй «Народнае Славаччыны». Яно выступала супраць простага перайманьня нямецкай мадэлі й замест гэтага падкрэсьлівала важкасьць каталіцкае рэлігіі.

Ва ўнутрыпартыйным змаганьні за ўладу й за далейшую палітычную арыентацыю тэрмін «славацкі нацыянал-сацыялізм» неўзабаве пачаў выкарыстоўвацца абедзьвюма фракцыямі й падмацоўвацца ўласнымі рознымі тэарэтычнымі канцэпцыямі: партыйны ідэоляг Штэфан Полакавіч прытрымліваўся лініі Ціса «Народнае Славаччыны». Ягоная канцэпцыя грунтавалася на сумесі агрэсіўнага славацкага нацыяналізму, антысэмітызму й каталіцкага сацыяльнага вучэньня. У адрозьненьне ад гэтага, канцэпцыя Станіслава Меч’яра была заснаваная на «праграме 14 пунктаў» Тукі, прадстаўленай у 1941 годзе, і ў асноўным грунтавалася на нямецкай нацыянал-сацыялістычнай мадэлі.

Узяўшы сабе частку нацыянал-сацыялістычнай праграмы радыкалаў, кансэрватары Ціса змаглі пераважаць да канца 1942 року, а потым увялі прынцып фюрэра й прынялі «радыкальнае рашэньне жыоўскага пытаньня». Урад Славаччыны прыняў адзін з самых жорсткіх антысэміцкіх законаў у ЭўропеЖыдоўскі кодэкс 1941 году. У 1942 року каля 58 000 славацкіх габрэяў былі дэпартаваныя са Славаччыны ў нямецкія канцэнтрацыйныя лягеры.

У сучаснай Славаччыне нэанацысцкая партыя НПНС зьвязаная з антыдэмакратычным, антысэміцкім і ультранацыяналістычным аспэктамі ідэалёгіі.