Ліман (горад)
| Ліман укр. Лиман | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Данецкая | ||||
| Раён | Ліманская меская рада | ||||
| Дата заснаваньня | 1667 | ||||
| Горад з | 1938 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 18,2 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 107 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 48°59′07″ пн. ш. 37°48′40″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | ▼ 23 307 чал. (2011) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380 6261 | ||||
| Паштовыя індэксы | 84400–84409 | ||||
| КОАТУУ | 1413300000 | ||||
| Сайт | Ліманская мескрада | ||||
| Ліман на мапе Ўкраіны Ліман | |||||
Ліма́н (па-ўкраінску: Лиман), у 1925—2016 гадах — Красны Ліман) — места абласнога значэньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, цэнтар Ліманскага раёну. Разьмешчанае за 136 кілямэтраў ад Данецку. Тэрыторыя — 20 км². Насельніцтва — ↘️3,6 тыс. мяшканцаў (2025).
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаванае ў 1667 року казакамі Ізюмскага полку як паселішча пры вартавых вежах паблізу Торскай фартэцыі (цяпер места Славянск). У 1825 Ліман быў ператвораны ў вайсковае паселішча, з 1857 жыхароў перавялі ў разрад дзяржаўных сялянаў. У 1911 побач зь местам была пракладзена чыгуначная каляя ды збудаваная станцыя. У 1925 паселішча перайменаванае на Красны Ліман, у 1938 прысвоены статус места.
Паводле зьвестак на 1864 рок ва ўласьніцкай слабадзе Ліман Ізюмскага павету Харкаўскай губэрні жылі 2622 асобы (1470 мужчынскай стаці і 1152 — жаночай), налічвалася 512 дваровых гаспадарак, існавала праваслаўная царква, адбываліся 2 штогадовыя кірмашы[1].
У 1885 у колішняй дзяржаўнай слабадзе Папоўскай воласьці мешкалі 3503 асобы, налічвалася 587 дваровых гаспадарак, існавалі праваслаўная царква, школа, 2 пастаялыя двары, 2 крамы, адбываліся 2 кірмашы на рок[2].
1 кастрычніка 2022 году Ўзброеныя сілы Ўкраіны вызвалілі Ліман пасьля 4-месячнай расейскай акупацыі[3].
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Большасьць працаздольнага насельніцтва занятая на чыгунцы і ў аграпрамысловым комплексе.
Станцыя Красны Ліман, лякаматыўнае ды вагоннае дэпо, дыстанцыя каляі, сыгналізаціі, сувязі і вылічальнай тэхнікі, грамадзкія пабудовы, дарожныя электрамэханічныя майстэрні, чыгуначная машынная станцыя № 10, рэйказварны цягнік № 6, будаўніча-мантажны цягнік № 181 — галоўныя чыгуначныя прадпрыемствы, складальнікі Ліманскага чыгуначнага вузла. Рэйказварны цягнік № 6 зьдзяйсьняе зварныя апэрацыі ды апэрацыі па апрацоўцы каляі.
Другое месца па значнасьці займае аграпрамысловы комплекс. Агулам у раёне налічваецца 74 фэрмэрскія гаспадаркі, 15 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У раёну закупляюць сланечнікавы алей і сам сланечнік прадпрыемствы Данецкай і Харкаўскай абласьцей. Асноўныя паказьнікі дзейнасьці прадпрыемстваў АПК: агульная плошча сельскагаспадарчых угодзьдзяў — 69,1 тыс. га, у тым ліку ніваў — 51,3 тыс. га; штогадовыя плошчы пасеву зернавых — 19,0 тыс. га, сланечніка — 6,1 тыс. га.
Ураджэнцы і жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Леанід Кізім — савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюзу
- Ігар Разаронаў — украінскі цяжкаатлет, прызэр Алімпійскіх гульняў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Харьковская губернія. Списокъ населенныхъ мѣстъ по свѣдѣніямъ 1864 года, томъ XLVI. Изданъ Центральнымъ статистическимъ комитетомъ Министерства Внутренних Дѣлъ. СанктПетербургъ. 1869 — XCVI + 209 с.
- ↑ Волости и важнѣйшія селенія Европейской Россіи. По данным обслѣдованія, произведеннаго статистическими учрежденіями Министерства Внутренних Дѣл, по порученію Статистическаго Совѣта. Изданіе Центральнаго Статистическаго Комитета. Выпускъ III. Губерніи Малороссійскія и Юго-Западныя. СанктПетербургъ. 1885. — V + 349 с.
- ↑ Узброеныя сілы Ўкраіны ўвайшлі ў Ліман // Беларуская служба Радыё «Свабода», 1 кастрычніка 2022 г. Праверана 3 кастрычніка 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Інфармацыйны партал Данеччыны
- Уліковая картка(недаступная спасылка) на бачыне Вярхоўнае Рады Ўкраіны
- Лиман — Інформаційно-пізнавальний портал | Донецька область у складі УРСР (На основі матеріалів енциклопедичного видання про історію міст та сіл України, том — Історія міст і сіл Української РСР. Донецька область. — К.: Головна редакція УРЕ АН УРСР, 1970. — 992 с.)