Перайсьці да зьместу

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (Горадня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кляштар бэрнардынак (Горадня)»)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Краіна Беларусь
Места Горадня
Каардынаты 53°40′31.4″ пн. ш. 23°49′39″ у. д. / 53.675389° пн. ш. 23.8275° у. д. / 53.675389; 23.8275Каардынаты: 53°40′31.4″ пн. ш. 23°49′39″ у. д. / 53.675389° пн. ш. 23.8275° у. д. / 53.675389; 23.8275
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак на мапе Беларусі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак на Вікісховішчы

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Падзамчы. Твор архітэктуры барока.

Комплекс Гарадзенскага жаночага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам з 2-яруснай брамай-званіцай. У 1853 годзе ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі касьцёл і кляштар, якія перабудавалі пад Барысаглебскі манастыр Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). А па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады цалкам зьнішчылі помнік архітэктуры, на месцы якога збудавалі будынак драматычнага тэатру.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1621 годзе жамойцкі староста Геранім Валовіч заснаваў у Горадні кляштар бэрнардынак на пляцы, выкупленым бэрнардынкамі і падканцлерам Казімерам Сапегам ад пісара Януша Скуміна Тышкевіча ў 1619 годзе і Юрыя Сцыпіёна ў 1621 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Горадня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1853 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а ў траўні 1854 году перадалі будынкі мужчынскаму Барысаглебскаму манастыру Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Неўзабаве касьцёл перабудавалі пад царкву-мураўёўку, у якой паставілі іканастас, дзе знаходзіўся абраз Маці Божай Адзігітрыі з Каложы[1]. У 1893 годзе ў манастыры асьвяцілі царкву ў імя прападобнага Афанасія Берасьцейскага.

З 1918 году манастыр стаў цэнтрам беларускага жыцьця, калі сюды ў час Першай сусьветнай вайны з Ружанастоцкага манастыра з-пад Беластоку перавялі дзіцячы прытулак для дзяўчынак. У 1916—1930 гадах у ім знаходзіліся беларускія школа і канцылярыя Беларускай вучыцельскай рады, сакратарыят Беларускага пасольскага клюбу і Беларуская школьна-прытулкавая рада, Беларускі камітэт помачы пацярпелым ад вайны і рэдакцыя газэты «Сялянская гутарка», беларуская кнігарня і Гарадзенскі аддзел Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры. У манастарскіх кельлях жылі А. Грыкоўскі, Л. Дзекуць-Малей, А. Кухарчук, А. Шах, С. Кішко, Станіслава Буйло, Д. Лічыцкі, М. Амельянчык, Е. Буднік, Л. Лукашык ды іншыя беларусы[2]. У 1930-я гады ў будынках кляштара працавала кравецкая гімназія.

Пастановай гарвыканкаму ў чэрвені 1951 году былы касьцёл, які займала Будаўніча-мантажная ўправа № 3, перадалі на балянс гарадзенскаму «Горпищеторгу» пад склад. У 1959 годзе яго пазначылі як інтэрнат тонкасуконнага камбіната. У 1977—1984 гадох на месцы зруйнаванага комплексу збудавалі Гарадзенскі абласны драматычны тэатар.

Касьцёл — 3-нэфавая 1-вежавая базыліка. У выніку маскоўскай перабудовы будынак атрымаў шатровую званіцу і 8-гранны купальны барабан над цэнтрам даху.

Кляштарны корпус — 2-павярховы будынак складанай канфігурацыі, які стаяў перад касьцёлам. Аб'ёмы завяршаліся 2-схільнымі дахамі[3].

Гістарычная графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Біяграфія гарадзенскіх вуліц. — Гародня — Wrocław, 2012. С. 231.
  2. ^ Андрэй Чарнякевіч. Старонкі гісторыі Беларускай Гародні — Прытулак для беларускіх дзетак
  3. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 410.
  • Біяграфія гарадзенскіх вуліцаў. Ад Фартоў да Каложы. — Гародня — Wrocław, 2012.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]