Кляштар базылянаў (Ружаны)
Кляштар базылянаў у Ружанах пабудаваны ў 1784—1788 рр. (дойлід Бэкер) з паўднёвага боку царквы па фундацыі канцлера Вялікага Княства Літоўскага Аляксандра Сапегі.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Будынак прастакутны ў пляне, двухпавярховы, накрыты вальмавым дахам. Рытм галоўнага фасаду ствараецца прастакутнымі ваконнымі праёмамі, завершанымі трыкутнымі і паўкруглымі сандрыкамі (на першым паверсе), пілястрамі. Цэнтральная частка сімэтрычнага галоўнага фасаду вылучаная рызалітам, які быў завершаны трыкутным франтонам. Дваровы і бакавыя фасады бяз дойлідзкага дэкору. Пляніроўка першага паверху анфілядная, другога — калідорная, першы паверх перакрыты крыжовымі скляпеньнямі на падпружных арках, перакрыцьце другога — пляскатае.
Цяпер у манастыры разьмешчаная местачковая ўстанова. Комплекс — помнік рэспубліканскага значэньня.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000643 |
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кляштар базылянаў (Ружаны) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Царква Сьвятых Пятра й Паўла і кляштар базылянаў, Radzima.org
- Фатаздымкі на «Глобусе Беларусі»
- Pravoslavie.by (рас.)