Перайсьці да зьместу

Павал (апостал)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апостал Павал
Павал з Тарсы
Апостал Павал
Апостал Павал
Сьвяты
Сьвецкае імя Саўл
Нарадзіўся каля 10 году[1]
Тарсус
Памёр 64—67 год
Рым
Шануецца Хрысьціянства
Галоўная сьвятыня Базыліка Сьвятога Паўла за мурамі
Дзень памяці 29 чэрвеня [ст. ст. 12 ліпеня] (Сьв. Пятра й Паўла)
Атрыбуты меч

Апо́стал Па́вал, Павал з Та́рсу, Сьвяты́ Павал (па-старажытнагрэцку: Σαούλ, Σαῦλος ці Παῦλος; па-лацінску: Paulus ці Paullus; па-габрэйску: שאול התרסי; каля 10, Тарс — каля 65, Рым) — адзін зь лідэраў раньняга хрысьціянства. Ягонаму пяру належаць трынаццаць пасланьняў[2] з Новага Запавету. Сам сябе называў «апосталам паганцаў». Прылічаны да ліку сьвятых. Чатырнаццаць з дваццаці сямі кнігаў Новага Запавету традыцыйна прыпісваюцца Паўлу і прыкладна палова тэксту Дзеяў апосталаў зьвязана з жыцьцём і творчасьцю Паўла. Як мінімум сем пасланьняў бясспрэчна лічацца за аўтарствам Паўла.

На сёньня Паўлавы пасланьні працягваюць заставацца важнымі тэалягічнымі і пастаральнымі творамі для каталіцкай царквы, пратэстантаў і праваслаўных[3]. Сярод многіх іншых апосталаў і місіянэраў, якія ўдзельнічалі ў распаўсюджваньні хрысьціянскай веры[4], ягоны ўплыў на хрысьціянскую думку і практыку характарызуецца як вельмі глыбокі.

Паходзіў з кілікійскага(en) гораду Тарсу (на тэрыторыі сучаснай Турэччыны), дзе ён нарадзіўся каля 10 году ў фарысэйскай сям’і.

Быў непрымірымым ворагам хрысьціянаў, бо лічыў іх адступнікамі ад веры Майсея, і ўдзельнічаў у іхным перасьледзе.

У 34-гадовым узросьце па дарозе ў Дамаск надзвычай містычна спаткаўся з Хрыстом, які ўваскрос, што сталася прычынай навяртаньня Паўла ў хрысьціянства[5]. Пасьля гэтага стаўся апантаным прапаведнікам-місіянэрам. Зь сярэдзіны 30-х да сярэдзіны 50-х гадоў Павел заснаваў некалькі цэркваў у Малой Азіі і Эўропе. Стварыў хрысьціянскія супольнасьці ў Арабіі, Сырыі, Македоніі, Старажытнай Грэцыі, Турэччыны і іншых краінах.

Прыняў у Рыме мучаніцкую сьмерць праз адсячэньне галавы. Яго называюць Апосталам народаў і лічаць першым хрысьціянскім тэолягам[1].

Верагодных выяваў не існуе, а іканаграфічная традыцыя пачынаецца каля IV стагодзьдзя. Напрыклад, на мэдальёне з пазалочанага шкла, дзе Павал выяўлены разам зь Пятром, ён паказаны з доўгай барадой і вялікай лысінай.

Грэка-каталіцкі абраз апостала Паўла зь мячом у руках. Канец XVIII стагодзьдзя

Інтэрпрэтацыя Мартына Лютэра некаторых ідэяў пасланьняў Паўла паўплывала на стварэньне нямецкім тэолягам дактрыны Sola fide.

  1. 1 2 Святыя Пётр і Павел, апосталы Сьвятыя. Інтэрнэт-партал каталіцкага касьцёлу ў Беларусі (7 лютага 2012). Праверана 27 сьнежня 2025 г.
  2. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказаньні, пасьляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камэнт., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.128.
  3. Aageson, James W. Paul, the Pastoral Epistles, and the Early Church. — Hendrickson Publishers, 2008. — P. 1. — ISBN 978-1-59856-041-1
  4. Powell, Mark A. Introducing the New Testament. — Grand Rapids, MI: Baker Academic, 2009. — ISBN 978-0-8010-2868-7
  5. Архим. Ианнуарий (Ивлиев) Павел (рас.) Большая российская энциклопедия 2004–2017 Праверана 27 сьнежня 2025 г.
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — ISBN 5-343-00151-3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • St Paul. BBC Radio 4 (28 мая 2009). Сьвяты Павел у перадачы In Our Time.
  • Prat, F. (1911) Сьвяты Павел Каталіцкая энцыкляпэдыя
  • Paul: Contending for the Faith (анг.) Дакумэнтальны фільм пра апостала Паўла. Архіўная копія ад 12 кастрычніка 2007 г.
  • Павел. Энцыкляпэдыя Брытаніка. 1911.
  • Sanders, E.P. (25 лістапада 2025) St. Paul the Apostle (анг.) Encyclopedia Britannica Праверана 27 сьнежня 2025 г.