Перайсьці да зьместу

Ружанская сынагога

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Ружанская сынагога
Ружанская сынагога, 2012 г.
Ружанская сынагога, 2012 г.
КраінаБеларусь
МястэчкаРужаны
Каардынаты52°51′54,17″ пн. ш. 24°53′18,31″ у. д.HGЯO
Канфэсіяюдаізм
Тып будынкасынагога
Дата заснаваньняXVIII стагодзьдзе
Дата скасаваньня1940
Статусахоўваецца дзяржавай
Станзакінутая
Ружанская сынагога на мапе Беларусі
Ружанская сынагога
Ружанская сынагога
Ружанская сынагога
Ружанская сынагога на Вікісховішчы

Ружа́нская сынаго́га — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Ружанах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка пад адрасам вуліца Якуба Коласа, 6. Твор эклектычнай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Мураваную сынагогу ў Ружанах збудавалі ў канцы XVIII стагодзьдзя як копію слонімскай у маштабе 1:3.

У другой палове XIX стагодзьдзя побач з сынагогай у адзіным зь ёй архітэктурным стылі збудавалі жыдоўскую школу.

Сынагога дзеяла да 1940 году, па чым яе закрылі савецкія ўлады. Па Другой сусьветнай вайне ў будынку ешывы месьціліся пасьлядоўна склады, млын, кацельня, гараж мясцовага прадпрыемства[1]. Урэшце будынак закінулі і занядбалі.

Помнік архітэктуры эклектыкі. Гэта 1-павярховы будынак на высокім падмурку, дэкараваны пэрымэтрам пілястрамі і гзымсамі. Вокны завяршаюцца паўкруглымі абрамленьнямі.

Усярэдзіне часткова захаваліся насьценныя фрэскі і надпісы. У цэнтры біма — адна зь нямногіх, што захаваліся ў Беларусі.

  • Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область // / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — ISBN 5-85700-017-3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000645