Лакнея
Выгляд
| Лакнея | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Сунаі |
| Вусьце | Случ |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Менская вобласьць |
| Даўжыня | 36 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 1,2 м³/с |
| Плошча басэйну | 274 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,5 ‰ |
Лакне́я — рака ў Капыльскім і Слуцкім раёнах Менскай вобласьці, правы прыток ракі Случы (басэйн Дняпра). Даўжыня 36 км. Плошча вадазбору 274 км². Выдатак вады ў вусьці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.
Асноўны прыток — рака Вужанка (праваруч).
Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Сунаі Капыльскага раёну, вусьце за 3 км на поўдзень ад места Слуцак. Цячэ ў межах Слуцкай раўніны. Даліна добра выражаная, слабазьвілістая, пераважна трапэцападобная, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча каналізаванае, яго шырыня 4—7 м[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 213
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 213