Базыліка Сьвятых Пятра і Паўла (Познань)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сабор
Катэдральны сабор Сьвятых Пятра і Паўла
Bazylika archikafedralna Świętyh ApostoŁów Piotra i PawŁa w Poznaniu
Archikatedra Poznań RB1.JPG
Краіна Польшча
Горад Познань
Каардынаты 52°24′41″ пн. ш. 16°56′52″ у. д. / 52.41139° пн. ш. 16.94778° у. д. / 52.41139; 16.94778Каардынаты: 52°24′41″ пн. ш. 16°56′52″ у. д. / 52.41139° пн. ш. 16.94778° у. д. / 52.41139; 16.94778
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Познанская архідыяцэзія 
Тып будынка базыліка
Архітэктурны стыль Цагляная готыка
Дата заснаваньня X стагодзьдзе
Статус катэдральны сабор
Сайт http://www.katedra.archpoznan.pl/
Катэдральны сабор Сьвятых Пятра і Паўла на мапе Польшчы
Катэдральны сабор Сьвятых Пятра і Паўла
Катэдральны сабор Сьвятых Пятра і Паўла
Катэдральны сабор Сьвятых Пятра і Паўла
Commons-logo.svg Катэдральны сабор Сьвятых Пятра і Паўла на Вікісховішчы

Арцыкатэдральная базыліка Сьвятых Пятра і Паўла ў Познані (па-польску: Bazylika archikafedralna Świętyh ApostoŁów Piotra i PawŁa w Poznaniu) — адна са старажытных цэркваў у Польшчы, самы старажытны польскі сабор, яго заснаваньне адносіцца да X стагодзьдзя. Катэдральны сабор архідыяцэзіі Познані. Сабор разьмяшчаецца на востраве Тумскім, які знаходзіцца на паўночным усходзе ад цэнтру гораду Познань.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова будынак сабору быў узьведзены ў другой палове X стагодзьдзя на тэрыторыі ўмацаванага паселішча (грод) Познані, якое знаходзілась на цяперашнім востраве Тумскім («Катэдральным востраве»). Гэтае паселішча было адным з найважнейшых палітычных цэнтраў раньняй польскай дзяржавы і ўключаў у сябе княжацкі палац (раскапаны археолягамі ў 1999 годзе пад касьцёлам Прасьвятой Панны Марыі, якая знаходзіцца ў пярэдняй частцы сабору). Палац уключаў у сябе капліцу, магчыма пабудаваную для Дубраўкі, жонкі-хрысьціянкі першага князя Польшчы Мешка I. Сам Мешка І ахрысьціўся ў 966 годзе, што стала важнай вехай у хрысьціянізацыі Польшчы і ўмацаваньні дзяржавы. У гэты ж прыкладна час і быў узьведзены сабор; статус катэдральнага ён атрымаў у 968 годзе, калі першы біскуп Польшчы Ёрдан, быў прызначаны папам Янам XIII.

У якасьці свайго сьвятога апекуна сабор атрымаў Апостала Пятра, бо быў першым саборам у краіне. Першы будынак сабору быў выкананы ў дараманскім стылі і складаў 48 мэтраў у даўжыню. Фрагмэнты гэтага будынка да гэтага часу можна ўбачыць у сутарэньнях цяперашняга сабору. Першая царква праіснавала каля 70 гадоў да пэрыяду масавага паўстаньня язычнікаў і захопу Познані чэскім князем Бржэціславам I (1034-1038). У далейшым сабор быў адноўлены ўжо ў раманскім стылі, рэшткі гэтага будынку бачны ў паўднёвай вежы сучаснага збудаваньня.

У XIV-XV стагодзьдзях сабор быў перабудаваны ў гатычным стылі. У гэты ж час быў даданы вянец капэлаў. Пажар 1622 году прычыніў храму такія вялікія страты, што ён патрабаваў поўнай рэканструкцыі, якая была праведзена ў стылі барока. У наступны раз сабор быў сур’ёзна пашкоджаны агнём у 1772 годзе і быў адноўлены ў нэаклясычным стылі. у 1821 годзе Піюс VII павысіў статус сабору да Metropolitan Archicatedral і дадаў яму другога сьвятога апякуна — Апостала Паўла. Апошнія вялікія разбурэньні храм выпрабаваў 15 студзеня 1945 году, падчас вызваленьня Познані ад немцаў. Разбурэньні былі настолькі сур’ёзнымі, што сабор было вырашана аднаўляць у ранейшым гатычным стылі, грунтуючыся на руінах сярэднявечнага будынку, якія адкрыліся ў выніку пажару. Сабор быў наноў адбудаваны 29 чэрвеня 1956 году. У 1962 годзе папа Ян XXIII надаў храму ганаровы статус малой базылікі.

Вядомыя пахаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сабор зьяўляецца месцам пахаваньня наступных кіраўнікоў:

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Базыліка Сьвятых Пятра і Паўла (Познань)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў