Перайсьці да зьместу

Падонкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Знаменка (Менская вобласьць)»)
Падонкі
трансьліт. Padonki, Znamienka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Лагойскі
Вышыня: 227 м н. у. м.
Насельніцтва: 85 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223112
СААТА: 6232846030
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°8′55.00″ пн. ш. 27°55′27.01″ у. д. / 54.1486111° пн. ш. 27.9241694° у. д. / 54.1486111; 27.9241694Каардынаты: 54°8′55.00″ пн. ш. 27°55′27.01″ у. д. / 54.1486111° пн. ш. 27.9241694° у. д. / 54.1486111; 27.9241694
Падонкі на мапе Беларусі ±
Падонкі
Падонкі
Падонкі
Падонкі
Падонкі
Падонкі

Падо́нкі[1]1969 году — Зна́менка[1]) — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Падонкі ўваходзяць у склад Лагойскага сельсавету. Месьціцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад Лагойску, 29 км ад Менску, 22 км ад чыгуначнае станцыі Смалявічы на лініі Менск — Ворша.

У канцы XVIII ст. в. Поданкі, уласнасьць Антонія Тызэнгаўза ў Менскіх павеце й ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітае (1793) у складзе Расейскае імпэрыі[2].

У 1800 г. 13 двароў, 86 жыхароў, ва ўладаньні Тышкевіча. Подле рэвізіі 1811 г. 44 душы мужчынскага полу, уласнасьць У. Тышкевіча. З 1866 г. вёска адносілася да праваслаўнага прыходу Міхайлаўскае царквы. У 1870 г. 44 рэвіскія душы мужчынскага полу, у Лагойскай воласьці Барысаўскага павету Менскае губэрні. У 1872 г. на могілках пабудаваная Аляксандра-Неўская царква. У 1888 г. адкрытая школа граматы. У 1890 г. у ёй вучыліся 14 хлопчыкаў. У 1897 г. 29 двароў, 221 жыхар, царква на могілках[2].

У пачатку XX ст. вёска ў Загаранскай сельскай грамадзе, у якую ў 1905 г. уваходзілі 12 гаспадарак в. Поданкі, што мелі 256,5 дзесяцінаў зямлі. У 1909 г. 28 двароў, 210 жыхароў. У 1917 г. 44 двары, 268 жыхароў[2].

Зь лютага па сьнежань 1918 году акупаваная войскамі Нямецкае Імпэрыі, з жніўня 1919 па ліпень 1920 году — войскамі Польшчы. У 1919 годзе ў БССР[2].

20 жніўня 1924 г. вёска, цэнтар Падонкаўскага сельсавету Лагойскага раёну Менскае акругі (да 26 ліпеня 1930 г.). У 1930 г. быў арганізаваны калгас «Чырвоныя Падонкі», працавала кузьня. З 20 лютага 1938 г. у Менскай вобласьці[2].

У Другую сусьветную вайну, з пачатку ліпеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 году акупаваная войскамі нацысцкае Нямеччыны, якія спалілі 20 двароў, забітыя 29 жыхароў, 12 вывезеныя ў Нямеччыну. 35 вяскоўцаў загінулі на фронце, 15 — у партызанскай барацьбе[2].

30 студзеня 1969 году перайменаваная ў Знаменку, 101 двор, 327 жыхароў. З гэтага часу вёска ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Знаменскага сельсавету[2]. 17 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Знаменскага ў склад Лагойскага сельсавету[3].

  • 2010 год — 85 чалавек
  • 1999 год — 133 чалавекі

Раней функцыянавала школа-васьмігодка, бібліятэка, сельклюб. Калгас перамешчаны за 5 км у Гасьцілавічы. Бібліятэку закрылі ў 2007 годзе, ёсьць крама.

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква могілкавая
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 250—251
  2. ^ а б в г д е ё Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 3 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9. С. 63
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]