Зарачаны (Берасьцейская вобласьць)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Зарачаны | |
трансьліт. Zaračany | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Ратайчыцкі |
Насельніцтва: | 36 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225059[1] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°21′58″ пн. ш. 23°35′49″ у. д. / 52.36611° пн. ш. 23.59694° у. д.Каардынаты: 52°21′58″ пн. ш. 23°35′49″ у. д. / 52.36611° пн. ш. 23.59694° у. д. |
Зарачаны на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Зарачаны |
Зарача́ны[2] (па-расейску: Заречаны) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, на правым беразе ракі Тачыі, за 18 км на захад ад Камянцу, за 53 км на поўнач ад Берасьця, за 21 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. Уваходзіць у Ратайчыцкі сельсавет.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- сярэдзіна XIX ст.: сяло ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, у складзе маёнтку Камянец-Літоўскі, уласнасьць ротмістру Антона Насаржэўскага.
- 2-я палова XIX ст.: у Ратайчыцкай воласьці таго ж павету, дзяржаўная ўласнасьць.
- 1885: праваслаўная царква, школа.
- 1890: мелася каля 450 дзесяцінаў зямельных угодзьдзяў, 47 дзесяцінаў належалі царкве.
- 1897: паводле перапісу ў сяле царква, народнае вучылішча, хлебазапасная крама, ветраны млын, кузьня.
- 1921: вёска ў складзе Ратайчыцкай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Ратайчыцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1960: уваходзіла ў калгас імя Калініна.
- 1964: у Войскім сельсавеце.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 29 двароў, 184 рэвіскія душы; 1885 год — 30 двароў, 225 жыхароў; 1897 год — 45 двароў, 291 жыхар
- XX стагодзьдзе: 1923 год — 6 двароў, 46 жыхароў; 1940 год — 57 двароў, 358 жыхароў; 1960 год — 190 жыхароў; 1999 год — 48 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 47 жыхароў, 24 двары[3]; 2010 год — 36 жыхароў
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас».
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Белпошта(рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 175
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 48
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 48.