Перайсьці да зьместу

Мінкавічы (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мінкавічы
трансьліт. Minkavičy
Першыя згадкі: 1522
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Ратайчыцкі
Насельніцтва: 419 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 225069
СААТА: 1240855046
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°20′41″ пн. ш. 23°32′50″ у. д. / 52.34472° пн. ш. 23.54722° у. д. / 52.34472; 23.54722Каардынаты: 52°20′41″ пн. ш. 23°32′50″ у. д. / 52.34472° пн. ш. 23.54722° у. д. / 52.34472; 23.54722
Мінкавічы на мапе Беларусі ±
Мінкавічы
Мінкавічы
Мінкавічы
Мінкавічы
Мінкавічы
Мінкавічы

Мі́нкавічы[2]вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ратайчыцкага сельсавету.

Упершыню згаданыя ў 1522 годзе, былі шляхецкім маёнткам, якім валодалі Гамшэвічы, перайшлі перайшлі да Сапегаў[3].

Пасьля адміністрацыйнай рэформы сярэдзіны XVI стагодзьдзя ў Вялікім княстве Літоўскім у складзе Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва[4].

У 1722 годзе Міхал Сапега аддаў Мінкавічы пад заклад Юзафу Матушэвічу, пасьля гэтага маёнтак перайшоў да роду Матушэвічаў. Матушэвічы заклалі і адбудавалі тут напрыканцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў дваранскую сядзібу[3].

Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Мінкавічы ў складзе Расейскай імпэрыі.

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя маёнтак належаў Яну Швыкоўскаму, у 1890 годзе Швыкоўскіх ажыцьцявілі перапляніроўку сядзібы, аднак неўзабаве яна перайшла да Замойскіх. У 1899 году Марыя Замойская пабудавала невялікую прыдарожную капліцу[3].

У 1921 годзе вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы, дзе належала да Берасьцейскага павету Палескага ваяводзцтва. У 1939 годзе далучана да БССР[4].

У 1990-я гады была адноўленая і адрэстаўраваная капліца Марыі Замойскай[3]. У той жа час сядзібны дом быў перабудаваны і абкладзены цэглай[5].

  • 2009 год — 419 чалавек[1]
  • 1999 год — 75 чалавек
  • Сядзіба Матушэвічаў — Швыкоўскіх — Замойскіх. Захваўся моцна перабудаваны дом, гаспадарчыя пабудовы і часткі парку.
  • Капліца Марыі Замойскай. Прыдарожная капліца збудаваная ў 1899 годзе, адноўленна ў 1990-я[6].

За 1,5 км на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца Мінкавіцкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. Лінзападобны паклад зьвязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі сожаўскага зьледзяненьня. Распрацоўваецца Высока-Літоўскім кар’ерам Беларускай чыгункі.

  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 175
  3. ^ а б в г Федорук А. Т. «Старинные усадьбы Берестейщины». Минск, издательство «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2004 год. 576 страниц. ISBN 985-11-0305-5
  4. ^ а б
  5. ^ Несцярчук Л. М. «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы)». Мінск, БЕЛТА, 2002 год. 334 страницы. ISBN 985-6302-37-4
  6. ^ Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей РБ