Ратайчыцы
Выгляд
| Ратайчыцы | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Камянецкі |
| Сельсавет | Ратайчыцкі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 161 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°20′43″ пн. ш. 23°36′51″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 305 чал. (2009)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1631 |
| Паштовы індэкс | 225068 |
| СААТА | 1240855066 |
| Нумарны знак | 1 |
| Ратайчыцы на мапе Беларусі ± Ратайчыцы | |
Рата́йчыцы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Ратайчыцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1920-х гадах у вёсцы працаваў настаўнікам Адам Трыпус.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 305 чалавекі[1]
- 1999 год — 403 чалавекі
Прадпрыемствы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы знаходзіцца аднайменны гадавальнік дэкаратыўных расьлінаў[3].
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- За 0,25 км на паўночны ўсход, на левым беразе ракі П’яўкі знаходзіцца курганны могільнік пэрыяду раньняга Сярэднявечча, датаваны XI—XIII стагодзьдзямі. Занесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэньня (
Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 113В000365). - За 0,8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца бескурганны могільнік пэрыяду раньняга Сярэднявечча, датаваны XI—XII стагодзьдзямі. Занесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэньня (
Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 113В000366). - У самой вёсцы захаваліся рэшткі сядзібы XIX стагодзьдзя[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 175
- ↑ Питомник декоративных растений «Ратайчицы» (рас.)
- ↑ https://globustut.by/ratajchicy (рас.). Глёбус Беларусі. Архіўная копія ад 2019-01-10 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 48.