Янакіева
Выгляд
(Перанакіравана з «Енакіева»)
| Янакіева лац. Janakijeva укр. Єнакієве | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Данецкая | ||||
| Першыя згадкі | 1782 | ||||
| Дата заснаваньня | 1782 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 39,2 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 260 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 48°13′52″ пн. ш. 38°12′19″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 78 555 чал. (2018)[1] | ||||
| Нацыянальны склад насельніцтва | украінцы – 36%, расейцы – 56%, беларусы – 1.5% (2001) | ||||
| Афіцыйная мова | украінская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-6252 | ||||
| Паштовыя індэксы | 86400–86470[2] і 286400–286470[3] | ||||
| КОАТУУ | 1412000000 | ||||
| Нумарны знак | AH і КН / 05 | ||||
| Янакіева на мапе Ўкраіны Янакіева | |||||
Яна́кіева (па-ўкраінску: Єнакієве) — места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, пры ўпадзеньні рэчак Садкі і Булавін у Крынку. Насельніцтва на 2018 год — 78 555 чал. Знаходзіцца за 43,8 км ад Данецку, чыгуначная станцыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1782: заснаваньне сяла Фёдараўка (Гапураўка); лічыцца афіцыйнай датай заснаваньня Янакіева.
- 1898: аб’яднаньне паселішчаў пры камменавугальных рудніках у адно пад назвай Янакіеўскае (у гонар заснавальніка Расейска-Бэльгійскага таварыства Ф. Янакіева).
- 1925: атрымала статус места.
- 1928—1937: мела назву Рыкава.
- 1937—1943: перайменаванае ў Арджанікідзэ.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1926 год — 24,3 тыс. чал.; 1939 год — 89 тыс. чал.; 1971 год — 92 тыс. чал.[4]; 1991 год — 120,1 тыс. чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 104 тыс. чал.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Здабыча каменнага вугля; мэталюргічны, коксахімічны, кацельна-мэханічны, цэмэнтавы і іншыя заводы; прадпрыемствы харчовай прамысловасьці і інш.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычная забудова паселішча (кан. XIX — пач. XX стагодзьдзяў)
- Касьцёл Сьв. Тэрэзы (1898—1900)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дзьмітры Уксусаў (1915—1989) — расейскі і беларускі пісьменьнік
- Віктар Януковіч (нар. 1950) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзяяч, чацьверты прэзыдэнт Украіны
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2018 року (PDF) (укр.)
- ^ а б https://web.archive.org/web/20160424221033/http://korrdon.info/events/71493-v-dnr-vveli-rossiyskie-pochtovye-indeksy.html
- ^ а б http://korrdon.info/events/71493-v-dnr-vveli-rossiyskie-pochtovye-indeksy.html
- ^ Енакиево // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Енакиево // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Янакіева — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў