Дынама Масква (футбольны клюб)
Дынама Масква | |||||
Заснаваны | 18 красавіка 1923 | ||||
---|---|---|---|---|---|
Горад | Масква, Расея | ||||
Стадыён |
Арэна Хімкі, Хімкі Умяшчальнасьць: 18 636 | ||||
Кіраўнік | Дынама[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | ||||
· 2023—2024 | 3 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Дына́ма» (па-расейску: Динамо) — расейскі футбольны клюб з гораду Масква. Заснаваны ў 1923 годзе. Уладальнік Кубка Расеі (1995). 11-разовы чэмпіён СССР, шасьціразовы ўладальнік Кубка СССР. Адзін з двух клюбаў, разам з кіеўскім «Дынама», які прыняў удзел ва ўсіх розыгрышах чэмпіянату СССР.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Савецкі пэрыяд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]18 красавіка 1923 году на ўстаноўчым сходзе паводле ініцыятывы Фэлікса Дзяржынскага было створана першае ў Савецкім Саюзе ведамаснае спартовае таварыства «Дынама»[1]. У кнізе Ўладзімера Верхалашына «Дынамаўцы» апісана, як першым энтузіястам стварэньня пралетарскага спартовага таварыства «Дынама» — працоўным штабу войскаў ДПУ Паўлу Ўральцу, Міхаілу Лаўрэнцьеву, Дзьмітрыю Іванову, Кірылу Кузьміну й начальніку палітаддзела войскаў ДПУ Леаніду Нядолю-Ганчарэнку прыйшла ў лютым ідэя стварэньня спартовага таварыства чэкістаў, і як была абрана назва таварыства[2].
Футбол быў адным зь любімых відаў спорту чэкістаў. У пачатку 1920-х гадоў у частках ДПУ й сярод супрацоўнікаў гэтага ведамства былі створаны футбольныя калектывы, якія сабралі многіх здольных гульцоў і якія ўдзельнічалі ў першынствах сярод частак і злучэньняў. Савет зноў створанага Маскоўскага пралетарскага спартовага таварыства «Дынама» й ягоны вучэбна-спартовы аддзел паставілі пытаньне аб стварэньні новай, «інструктарскай», паказальнай каманды, якая павінна была стаць на адзін узровень з наймацнейшымі маскоўскімі камандамі таго часу. Яна павінна была служыць узорам для астатніх камандаў ведамства, шукаць свой асаблівы стыль і манеру, перадаваць іх іншым дынамаўскім камандам ў нізавых арганізацыях.
Трэба было знайсьці энэргічнага чалавека, які добра ведае футбол, які здолеў бы запрасіць у шэрагі новай каманды адораных футбалістаў і зьяднаць іх. Выбар упаў на Фёдара Чулкова, які служыў у тыя гады ў войсках ДПУ. Уладзімер Кузьмін, загадчык вучэбнай часткай грамадзтва, даведаўся, што Фёдар да прызыву ў войска гуляў за КФС брамнікам і добра ведае шматлікіх футбалістаў Масквы, і пасьля размовы зь ім вырашыў даручыць яму працэс фармаваньня каманды. Чулкоў быў выкліканы для грунтоўнай размовы на Савет. Кандыдатура Чулкова як чалавека, якому даручалася фармаваньне каманды, не выклікала пярэчаньняў. Такім чынам, у пачатку красавіку 1923 году перад Чулковым была пастаўлена задача на працягу месяца сфармаваць каманду, якая магла б супернічаць з тагачаснымі лепшымі камандамі сталіцы. Астатнія тры каманды, якія патрабавалі для дэбюту ў групе наймацнейшых, было вырашана сфармаваць зь лепшых футбалістаў воінскіх частак і цэнтральнага апарату ведамства.
Чулкоў, адкінуўшы такія варыянты, як фармаваньне каманды з маладых камсамольцаў, якія служылі ў ДПУ, і спробы запрашэньня вядомых футбалістаў зь вядучых камандаў, вырашыў запрасіць у «Дынама» былых партнэраў па КФС, кар’ера большасьці зь якіх падыходзіла да канца й якія валодалі вопытам і майстэрствам. Ён разьлічваў, што ў іх будзе вучыцца моладзь. У клюб былі запрошаны Васіль Жытароў (экс-гулец зборнай Расейскай імпэрыі, удзельнік Алімпіяды 1912 году; быў абраны капітанам каманды), Міхаіл Дзянісаў, Мікалай Троіцкі й іншыя. Аднак у каманды не было свайго стадыёну, на якім можна было б праводзіць паўнавартасную вучэбна-трэніровачную работу. Былі праблемы й са спартовым рыштункам — таварыства не магло забясьпечыць каманды бутцамі й формай. На першыя матчы дынамаўцы выходзілі ў форме КФС — белыя футболкі з чорным каўнерыкам і чорныя трусы.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Журнал «Великие клубы». «Динамо» № 10 (22) 2007 г., стр. 4
- ^ Футбольный клуб Летопись. Официальный сайт «Динамо».