Багуслаўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Багуслаўцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Насельніцтва: 0 чал.
Тэлефонны код: няма
Паштовы індэкс: няма
Геаграфічныя каардынаты: 52°39′0″ пн. ш. 24°33′0″ у. д. / 52.65° пн. ш. 24.55° у. д. / 52.65; 24.55Каардынаты: 52°39′0″ пн. ш. 24°33′0″ у. д. / 52.65° пн. ш. 24.55° у. д. / 52.65; 24.55
Багуслаўцы на мапе Беларусі
Багуслаўцы
Багуслаўцы
Багуслаўцы

Багусла́ўцы — былы маёнтак Чарноцкіх ля вёскі Росахі Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Зруйнаваны ў сярэдзіне XX стагодзьдзя.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1907 року набытыя Юзэфам Чарноцкім гербу Бзура, сынам уласьніка маёнтку Белавусаўшчына Люцыяна Балеслава. Пасьля Юзэф набыў таксама маёнтак Засімавічы з фальваркамі Каралінам і Абежай (польск. Oberża) і падзяліў свае ўладаньні між дзецьмі. Багуслаўцы дасталіся Станіславу.

За польскім часам — сьпярша ў гміне Носкі[1], а з 1926 году ў гміне Руднікі Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[2][3], уласнасьць Станіслава Чарноцкага. Тут дзейнічалі млын і сыраварня, да фальварку належалі таксама вакольныя лясы[4].

З прыходам Саветаў маёнтак адабраны для патрэбаў работніцка-сялянскага камітэту. Станіслаў Чарноцкі і ягоны бацька Юзэф, уласьнік Засімавічаў, арыштаваныя. Далейшы іхні лёс невядомы[4]. Жонка Станіслава Ірэна Чарноцкая здолела перайсьці мяжу Генэрал-губэрнатарства і пасялілася ў Радомскім каля Чанстаховы[5].

У 1940 року хлявы і аборына былі перададзеныя ў распараджэньне войскаў Заходняе асаблівае вайсковае акругі[6].

Неўзабаве па нападзе Нямеччыны на Савецкі Саюз Ірэна Чарноцкая вярнулася ў Багуслаўцы, якія да гэтае пары ўжо былі разрабаваныя савецкай уладай. Таму яна асела ў Пружане, дзе трымала невялікую краму. У 1945 року ў рамках рэпатрыяцыйнай акцыі выехала ў Польшчу[4].

Цяперашні стан[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца сядзібнага дому зарасло маладымі вязамі. Двор быў акружаны 200-рочнымі ліпамі, высажанымі роўнымі шэрагамі, адзінкавымі дубамі і каналамі.

Напрыканцы 2011 — у пачатку 2012 року на загад старшыні гаспадаркі «Айчына» дрэвы прысядзібнага парку былі сьпілаваныя. Апрача ліп, пад вырубку трапіла і груша, якая зьяўлялася самай вялікай на Беларусі[7]. Яна згаданая ў кнізе прафэсара А. Т. Федарука «Стараўнія сядзібы Берасьцейшчыны». Груша мела чатыры ствалы і размах кроны да 14 м.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ля вёскі быў выяўлены каменны ідал з трыма тварамі (Трыглаў), абломак якога захоўваецца ў Варшаўскім археалягічным музэі(pl)[8].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]