Гміна Пружаны
Выгляд
(Перанакіравана з «Пружана (гміна)»)
Пружана | |
Gmina Prużana | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Ваяводзтва | Палескае |
Павет | Пружанскі |
Статус | Гміна |
места | Пружана |
Дата ўтварэньня | 22 студзеня 1926 |
Дата скасаваньня | 1939[1] |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы | |
Гмі́на Пружа́на (па-польску: Gmina Prużana) — вясковая гміна ў Палескім ваяводзтве Другой Рэчы Паспалітай. Сядзібай гміны была Пружана, якая ўтварала асобную мескую гміну[2].
Гміна была ўтвораная 22 студзеня 1926 року ў Пружанскім павеце Палескага ваяводзтва з шасьці тэрыторыяў скасаваных гмінаў Дабучын, Шані, Мікіцічы і Носкі, а таксама з часткі гміны Лінова[3].
1 красавіка 1932 року ў склад гміны ўключаная частка скасаванай гміны Лінова, замест гэтага частка гміны Пружана была далучаная да гмінаў Малеч і Руднікі[4]. 18 красавіка 1934 року частка маёнтку Губэрня і фальварку Аўгыстанаўка ўвайшлі ў склад места Пружана[5].
Пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны тэрыторыя гміны ў складзе Савецкага Саюзу.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Падчас Другой сусьветнай вайны тэрыторыя не кіравалася ўрадам Польшчы; пасьля Другой сусьветнай вайны гміна апынулася па-за межамі Польшчы.
- ^ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej - podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
- ^ Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46
- ^ Dz. U. z 1932 r. Nr 17, poz. 109
- ^ Dz. U. z 1934 r. Nr 33, poz. 306