Куплін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Стары Куплін»)
Куплін
трансьліт. Kuplin
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Лінаўскі
Насельніцтва: 139 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225143[1]
СААТА: 1256835020
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°33′58″ пн. ш. 24°31′13″ у. д. / 52.56611° пн. ш. 24.52028° у. д. / 52.56611; 24.52028Каардынаты: 52°33′58″ пн. ш. 24°31′13″ у. д. / 52.56611° пн. ш. 24.52028° у. д. / 52.56611; 24.52028
Куплін на мапе Беларусі ±
Куплін
Куплін
Куплін
Куплін
Куплін
Куплін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Куплі́н[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Куплін уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска ў складзе аднайменнага маёнтку, сьпярша ва ўласнасьці Бухавецкіх, пасьля Марачэўскіх. Далей маёнтак быў падзелены між Крашэўскімі (Стары Куплін і Доўгае) і Корсакамі[3].

Перад вайной з нацысцкай Нямеччынай у Купліне разьмяшчаўся ваенны аэрадром, зьнішчаны ў першыя гадзіны вайны.

Стары Куплін[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У першай палове XVI ст. належаў кобрынскаму шляхцічу Галянішчаву, у 1629 — Івану Жардзецкаму, у 1632 — Ярашу Верашчаку і Ганьне Жардзецкай, пазьней Бухавецкім гербу Драгаслаў, Марачэўскім[4].

Прыкладна з другой паловы XVIII ст. — у валоданьні Крашэўскіх. За расейскім часам — у Носкаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5].

Ад Яна Крашэўскага маёнтак перайшоў да ягонага сына Люцыяна, пасьля да Каятана, ад якога дастаўся ягонаму сыну Багуславу. Прыкладна ў пэршай трэці XIX стагодзьдзя была закладзеная сядзіба, у 1834 року збудаваная Прачысьценская царква.

У 1857 Стары Куплін ужо ва ўласнасьці Марачэўскіх, якія валодалі ім усутыч да 1939 року. Абставіны зьмены ўласьніка невядомыя[6].

Новы Куплін[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За расейскім часам — у Мікітыцкай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[7].

З 1861 року ва ўласнасьці Яна Корсака (424 дзесяціны), Дэніцаў (маёнтак Борэк, 95 дзесяцін)[8][7]. у 1899 року правы на маёнтак атрымала дачка Корсака Юзэфа Задарноўская, у 1939 ён належаў Гелене Юцэвічавай з Задарноўскіх.

Маёнтак закладзены на мяжы XIX—XX стагодзьдзяў. Пасьля вайны тут разьмяшчалася вайсковая частка, сядзіба была перабудаваная.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 139 чалавек
  • 1999 год — 119 чалавек

Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэрмэрская гаспадарка «Бардо» (УНП 290299126), ЗСПУП «Адулям»[9].

Спэцкамэндатура №7, у якой адбываў пакараньне Павал Севярынец.

Вядзецца пабудова перадаючай станцыі лічбавага тэлебачаньня[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алфавитный список улиц по Куплин (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 16 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 248
  3. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. — S. 888
  4. ^ Федорук А. Т. Старый Куплин // Старинные усадьбы Берестейщины. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — С. 368. — ISBN 985-11-0305-5
  5. ^ Stary Kuplin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 271
  6. ^ Федорук А. Т. Старый Куплин // Старинные усадьбы Берестейщины. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — С. 369. — ISBN 985-11-0305-5
  7. ^ а б Borek (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 201—202
  8. ^ Kuplin (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 197
  9. ^ Владимир Ефанов На Рождество в Беловежскую пущу к фермерам Тайсу и Антонет (рас.) Российская газета. East view express. Праверана 16 кастрычніка 2011 г.
  10. ^ Марына Вакульская. Лічбавае тэлебачанне: мачта з’явіцца ў Купліне // Раённыя будні. — 5 верасня 2012. — № 68 (9514). — С. 5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]