Адрыян Капралік
| Адрыян Капралік | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 чэрвеня 2002 (23 гады) | |
| Рост | 178 см | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Гольштайн | |
| Нумар | 20 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2020—2025 | Жыліна | 114 (25) |
| 2023—2024 | → Гурнік Забжэ | 30 (7) |
| 2025— | Гольштайн | 9 (2) |
| Зборныя | ||
| 2021 | Славаччына (да 19)[d] | 1 (0) |
| 2021—2025 | Славаччына (да 21)[d] | 36 (10) |
| 2022— | Славаччына | 1 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
А́дрыян Ка́пралік (па-славацку: Adrián Kaprálik; нар. 10 чэрвеня 2002 году) — славацкі футбаліст, нападнік нямецкага клюбу «Гольштайн».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Капралік дэбютаваў у айчынным чэмпіянаце ў кашулі «Жыліны» ў хатнім матчы супраць трнаўскага «Спартака» 14 чэрвеня 2020 году. Ён выйшаў у другім тайме на замену Патрыку Ільку. Той матч скончыўся перамогай жылінскага клюбу зь лікам 2:1. Свой першы гол нападнік здабыў у матчы супраць «Трэнчыну», паспрыяўшы перамозе зь лікам 4:2. Асабліва добрым для гульца быў сэзон 2022—2023 гадоў, калі футбаліст за сэзон 7 разоў цэліў мяч у браму супернікаў. Прыкметным быў матч хатні матч супраць браціслаўскага «Словану», калі Капралік забіў чатыры галы ў браму сталічнага клюбу. Той матч скончыўся зь лікам 4:1 на карысьць жылінцаў.
Улетку 2023 году паводле арэнднай угоды далучыўся да польскага клюбу «Гурнік», адзначыўшыся голам у дэбютным матчы супраць «Відзэва»[1]. 10 лютага 2024 году ўлучыў два мячы ў браму «Пясту» ды яшчэ асыставаў партнэру, дзякуючы чаму дапамог здабыць перамогу клюбу з Забжэ[2][3].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нападнік быў выкліканы на матчы зборнай Славаччыны ў лістападзе 2022 году. Калі 17 лістапада Капралік застаўся на лаве запасных у матчы супраць зборнай Чарнагорыі, праз тры дні гулец дэбютаваў у кашулі нацыянальнай каманды ў таварыскім матчы супраць зборнай Чылі, зьявіўшыся на пляцоўцы на 89-й хвіліне матчу.