Абмеркаваньне:Гудагай
Выгляд
Гудагаі
[рэдагаваць крыніцу]Хачу зьвярнуць увагу, што ў Гудагайскім сельсавеце два Гудагаі — вёска і пасёлак. Прычым менавіта пасёлак зьяўляецца цэнтрам сельсавету. Вёска ж знаходзіцца на некалькі кілямэтраў паўднёвей за пасёлак (які знаходзіцца ля чыгуначнай станцыі на лініі Вільня — Менск) па трасе Р48. Варта неяк разьдзяліць артыкулы пра гэтыя населеныя пункты, бо ў цяперашнім падобна, што яны блытаюцца. --Red_Winged_Duck 20:49, 24 кастрычніка 2011 (FET)
- Здаецца, усе зьвесткі ў артыкуле датычацца толькі афіцыйнага "пасёлку" (прынамсі паводле ЭГБ, бо асабіста я тамтэйшай геаграфічна-адміністрацыйнай сытуацыі ня ведаю). Іншая рэч, дзе б знайсьці зьвесткі пра афіцыйную вёску (калі ўлічыць, што ў публікацыях "пасёлак" звычайна называюць вёскай), і як, увогуле, магла атрымацца такая сытуацыя з падзелам, што даўні касьцёл апынуўся ў новым "пасёлку" (калі ў ЭГБ, вядома, нічога не наблытана). --Казімер Ляхновіч 11:18, 25 кастрычніка 2011 (FET)
- Мяркую, што блытаніна ў ЭГБ ёсьць, бо прынамсі паводле «Глёбусу Беларусі» касьцёл знаходзіцца менавіта ў вёсцы: [1], і гэта якраз той самы касьцёл. Вось жа старонка пра пасёлак: [2], там пазначана, што пасёлак знаходзіцца за 5 км на поўнач ад вёскі. Іншыя мапы, што я змог паглядзець, таксама пацьвярджаюць гэта. У нарматыўным даведніку пазначаныя асобна і пасёлак, і вёска. Мяркую, варта стварыць два асобныя артыкулы: адзін пра вёску, дзе падаць зьвесткі пра касьцёл і іншыя з ЭГБ, бо падобна, што яны ўсе пра вёску; а другі артыкул пра пасёлак, які зьяўляецца цэнтрам сельсавету. --Red_Winged_Duck 12:16, 25 кастрычніка 2011 (FET)
- Пэўна, наблыталі. Але зьвесткі пра колькасьць насельцітва (на 1971 і 1995) і інфраструктуру ўсё ж, відаць, датычацца "пасёлку". Ну і адлегласьці ў прэамбуле таксама для яго прыводзяцца. Варта гэта ўлічыць пры падзеле. --Казімер Ляхновіч 18:45, 25 кастрычніка 2011 (FET)
- Мяркую, што блытаніна ў ЭГБ ёсьць, бо прынамсі паводле «Глёбусу Беларусі» касьцёл знаходзіцца менавіта ў вёсцы: [1], і гэта якраз той самы касьцёл. Вось жа старонка пра пасёлак: [2], там пазначана, што пасёлак знаходзіцца за 5 км на поўнач ад вёскі. Іншыя мапы, што я змог паглядзець, таксама пацьвярджаюць гэта. У нарматыўным даведніку пазначаныя асобна і пасёлак, і вёска. Мяркую, варта стварыць два асобныя артыкулы: адзін пра вёску, дзе падаць зьвесткі пра касьцёл і іншыя з ЭГБ, бо падобна, што яны ўсе пра вёску; а другі артыкул пра пасёлак, які зьяўляецца цэнтрам сельсавету. --Red_Winged_Duck 12:16, 25 кастрычніка 2011 (FET)
Станцыя Гудагай
[рэдагаваць крыніцу]У ГВБ нідзе ня згадваецца такая назва. Толькі паведамляецца, што ў пасёлку ёсьць чыгуначная станцыя. Але магчыма мясцовыя выкарыстоўваюць такую назву. У Інтэрнэце толькі тутака знайшоў згадку, але хутчэй за ўсё гэтае паведамленьне зрабіў адзін і той жа чалавек. --Ліцьвін (гутаркі) 21:04, 12 жніўня 2018 (MSK)