Македонія (зямля)

Македо́нія — гістарычная зямля на Балканскім п-ве ў басэйне ракі Вардар і прылеглых тэрыторыях на захад, поўдзень і ўсход.
Заселена чалавекам з часоў нэаліту. Першае гістарычна вядомае насельніцтва — фракійцы і ілірыйцы, з пач. 1 тыс. д.н. э.
У старажытнасьці гэтымі землямі валодалі Старажытная Македонія, Рым, Бізантыя.
У сярэднявеччы — Баўгарыя, Сэрбія, Турцыя.
Пасьля Балканскіх войнаў землі падзелены між Сэрбіяй (Вардарская Македонія; цяпер Паўночная Македонія), Грэцыяй (Македонія (Грэцыя); цяпер правінцыя Македонія) ў Грэцыі, Баўгарыяй (Пірынскі край).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афнагель І. Я. Македонія // . — Мн.: С. 533.