Генадзь Банкевіч
Генадзь Банкевіч | |
Імя пры нараджэньні | Генадзь Уладзімеравіч Банкевіч |
---|---|
Род дзейнасьці | вайсковец |
Дата нараджэньня | 15 траўня 1930 |
Месца нараджэньня | Вялікая Каўпеніца, Баранавіцкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Заходняя Беларусь, Польская Рэспубліка |
Дата сьмерці | 6 ліпеня 2007 |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Месца пахаваньня | Паўночныя могілкі (Менск) |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | вышэйшая |
Месца вучобы | Вайскова-паветраная інжынэрная акадэмія імя Жукоўскага (Масква) |
Прафэсія | інжынэр |
Вядомы як | арганізатар талокаў у Курапатах і кіраўнік дружыны Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» |
Сябра ў | Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне», Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў і ТБМ |
Бацька | Уладзімер Банкевіч |
Жонка | Марыя Банкевіч |
Дзеці | 2 дачкі: Галіна Падлеская і Аліна |
Гена́дзь Уладзіме́равіч Банке́віч (1930, Вялікая Каўпеніца, цяпер Баранавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь — 2007, Менск, Беларусь) — грамадзкі дзяяч Беларусі.
Сябра Сойму Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» (1989—2007) і Рады Таварыства беларускай мовы (2001—2007). Сузаснавальнік Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў, якое ўзьнікла ў адказ на Жнівеньскі путч 1991 году ў Маскве. Падпалкоўнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2-й палове 1930-х гадоў навучаўся ў польскамоўнай школе, але выхоўваўся на беларускіх кніжках і вершах. Быў школьным сябрам бацькі паэта Міхала Ўладзімеравіча Анемпадыстава[1]. Пасьля 2-й сусьветнай вайны паступіў у Вайскова-паветраную інжынэрную акадэмію імя Жукоўскага ў Маскве (Расейская СФСР). Пасьля сканчэньня ВНУ звыш 30 гадоў працаваў інжынэрам ракетных войскаў Савецкай арміі ва Ўсходняй Нямеччыне і Расеі. Выйшаў на пэнсію ў званьні падпалкоўніка. У 1989 годзе ўступіў у Беларускі народны фронт «Адраджэньне» пры яго заснаваньні і абраўся сябрам яго Сойму, у склад якога штораз перавыбіраўся. 28 верасьня 1989 году быў абраны намесьнікам старшыні Фрунзэнскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы ў Менску[2]. 20 жніўня 1991 году стаў сузаснавальнікам Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў, якое ўзьнікла ў адказ на Жнівеньскі путч у Маскве[3]. 8 верасьня 1992 году на Дзень беларускай вайсковай славы ўдзельнічаў у прыняцьці прысягі 3000-мі вайскоўцаў на вернасьць Беларусі на плошчы Незалежнасьці ў Менску[4].
У 1993 годзе ўступіў у Партыю Беларускага народнага фронту. Ладзіў многія талокі ў Курапатах[5]. Кіраваў дружынай Беларускага народнага фронту лікам звыш 1000 чалавек, якая ахоўвала вулічныя шэсьці ад правакатараў гвалту[6]. Таксама штогод ладзіў Чарнобыльскі шлях, Дзень Герояў у гонар Слуцкага збройнага чыну і крыжовы шлях у Ігумене[7]. 20 чэрвеня 1999 году быў абраны старшынём Менскай абласной арганізацыі ТБМ[8]. 20 траўня 2001 году на 7-м зьезьдзе ТБМ абраўся сябрам яго Рады, у склад якой перавыбіраўся на 8-м і 9-м зьездах 12 кастрычніка 2003-га і 30 кастрычніка 2005 гадоў[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Міхал Анемпадыстаў. Сьветлай памяці: Генадзь Банкевіч // Газэта «Наша ніва», 11 ліпеня 2007 г. Праверана 5 кастрычніка 2020 г.
- ^ Арганізацыя Фрунзэнскага раёну Менска // Таварыства беларускай мовы, 22 лістапада 2013 г. Праверана 5 кастрычніка 2020 г.
- ^ Алесь Станкевіч. Стварэньне БЗВ не было спантанным ці вымушаным // Газэта «Новы час», 12 кастрычніка 2017 г. Праверана 5 кастрычніка 2020 г.
- ^ Сяргей Навумчык. «Прысягаю на вернасьць Рэспубліцы Беларусь» // Дзевяноста другі / рэд. Аляксандар Лукашук, маст. Генадзь Мацур. — Радыё «Свабода», 2017. — С. 278. — 388 с. — (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — ISBN 978-0-929849-85-0
- ^ Валянціна Аксак. Вянок памяці: Генадзь Банкевіч // Радыё «Свабода», 12 ліпеня 2007 г. Праверана 5 кастрычніка 2020 г.
- ^ Зянон Пазьняк. Акупацыйны антынацыянальны рэжым // Партал «Беларуская Салідарнасьць», 5 кастрычніка 2020 г. Праверана 5 кастрычніка 2020 г.
- ^ Аляксандра Дынько. «Страшна вяртацца ў Беларусь» // Радыё «Свабода», 5 красавіка 2011 г. Праверана 5 кастрычніка 2020 г.
- ^ Менская абласная арганізацыя // Таварыства беларускай мовы, 22 студзеня 2014 г. Праверана 5 кастрычніка 2020 г.
- ^ Станіслаў Суднік, Тацяна Вабішчэвіч. Летапіс дзейнасьці «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». 1989-2009 / рэд. Алег Трусаў. — Ліда: Наша слова, 2009. — С. 62, 85, 106. — 164 с. — 299 ас.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 15 траўня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Памерлі 6 ліпеня
- Памерлі ў 2007 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
- Выпускнікі ВНУ Масквы
- Выпускнікі вайсковых ВНУ
- Савецкія вайскоўцы
- Ваенныя інжынэры
- Савецкія інжынэры
- Сябры Беларускага народнага фронту
- Беларускія грамадзкія дзеячы і дзяячкі
- Пахаваныя на Паўночных могілках