Талака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Талака́ (па-ўкраінску: толока) — сумесная праца, добраахвотная ў сваёй аснове, узаемадапамога.

Талака зьяўляецца адным з спосабаў арганізацыі працы ў беларусаў (украінцаў, фінаў, летувісаў ды іншых народаў): талакой беларусы будавалі хаты, талакой жалі і касілі.

Таксама Талакой звалі апякунку жніва і ўрадлівасьці ў беларускай міталёгіі. Талака была вядомая па ўсёй Беларусі. Сьвята ў гонар Талакі адбывалася ў розны час у залежнасьці ад мясьціны. Сьвяткаваньне бывае вельмі ўрачыстае.

Ад слова «талака» паходзіць назва гораду Талачын.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рыгор Барадулін Талака // «Слоўнік Свабоды», 2000 г.
  • Талака // Міфы Бацькаўшчыны: Літаратурна-мастацкае выданьне. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. ISBN 5-85700-162-5