Бадмінтон
Бадмінтон — від спорту, які ўяўляе сабой перакідваньне празь сетку гульнявога снараду пад назвай валан з дапамогай ракетак. Алімпійскі від спорту з 1992 году.
У бадмінтон гуляюць два чалавекі адзін супраць аднаго або дзьве каманды з двух чалавек. Гульня праходзіць на пляцоўцы, падзеленай сеткай. Праціўнікі разьмяшчаюцца на процілеглых баках пляцоўкі. Мэта гульні — перакінуць валан празь сетку так, каб той дакрануўся да зямлі на палове суперніка ў межах пляцоўкі.
Гісторыя бадмінтону ў Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Беларусі разьвіваецца з 1960-х г. У 1962 годзе створаная фэдэрацыя бадмінтону Беларусі. У 1968 годзе адбылася першая міжнародная сустрэча (з камандай Югаславіі). Зборная каманда Беларусі шматразовы чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў СССР, Кубкаў СССР і летніх Спартакіядаў народаў СССР. З 1993 году Беларусь знаходзіцца ў Міжнароднай фэдэрацыі й Эўрапейскім зьвязе па бадмінтоне.