Мужчынская зборная Даніі па гандболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Данія Данія
Зьвесткі
Фэдэрацыя Дацкая гандбольная фэдэрацыя
Трэнэр Мікалай Якабсэн
Асыстэнты
  • Мікаэль Бруун
  • Гэнрык Кронбарг
Капітан Нікляс Ляндын Якабсэн
Найбольш гульняў Лярс Крыстыянсэн (338)
Найбольш галоў Лярс Крыстыянсэн (1503)
Рэйтынг ІГФ №3
Колеры
Kit left arm whiteborder.png
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Kit right arm whiteborder.png
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Kit body redcollar.png
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Вынікі
Алімпійскія гульні
Удзелаў 7 (упершыню ў 1972)
Найлепшы вынік 1-е месца (2016)
Чэмпіянат сьвету
Удзелаў 23 (упершыню ў 1938)
Найлепшы вынік 1-е месца (2019, 2021)
Чэмпіянат Эўропы
Удзелаў 12 (упершыню ў 1994)
Найлепшы вынік 1-е месца (2008, 2012)
Апошняе абнаўленьне: 2 лютага 2021.
Спартовыя ўзнагароды
Алімпійскія гульні
Золата Рыё-дэ-Жанэйра-2016 Зборная
Чэмпіянаты сьвету
Золата Эгіпет-2021 Зборная
Золата Данія/Нямеччына-2019 Зборная
Срэбра Швэцыя-1967 Зборная
Срэбра Швэцыя-2011 Зборная
Срэбра Гішпанія-2013 Зборная
Бронза Нямеччына-2007 Зборная
Чэмпіянаты Эўропы
Золата Нарвэгія-2008 Зборная
Золата Сэрбія-2012 Зборная
Срэбра Данія-2014 Зборная
Бронза Швэцыя-2002 Зборная
Бронза Славенія-2004 Зборная
Бронза Швайцарыя-2006 Зборная

Збо́рная Да́ніі па гандбо́ле (па-дацку: Danmarks håndboldlandshold) — мужчынская нацыянальная зборная Даніі, якая прадстаўляе дзяржаву на міжнародных спаборніцтвах па гандболе. Склад каманды вызначае Дацкая гандбольная фэдэрацыя. Гандбольная зборная Даніі — алімпійскі чэмпіён 2016 году, двухразовы чэмпіён сьвету (2019, 2021) і Эўропы (2008, 2012). Адзіная зборная, якая на чэмпіянатах сьвету правяла 19 матчаў запар без паразаў.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборная Даніі ў 2018 року

Гандбол — другі паводле папулярнасьці від спорту ў Даніі пасьля футболу. У 2003 годзе Дацкая гандбольная фэдэрацыя мела болей за 146 000 чальцоў.

Чэмпіянат сьвету 2007 року[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 годзе Данія брала ўдзел у чэмпіянаце сьвету ў Нямеччыне, дзе яны трапілі ў групу E разам з Анголай, Вугоршчынай і Нарвэгіяй. Атрымаўшы перамогі ў матчах з Анголай і Нарвэгіяй, Данія выйшла ў асноўны раўнд, дзе трапіла ў групу з Харватыяй, Чэхіяй, Расеяй, Вугоршчынай і дзейным чэмпіёнам — Гішпаніяй.

Пачаўшы з паразы ад Харватыі, Данія перамагла ва ўсіх астатніх матчах. У чвэрцьфінале датчане перамаглі Ісьляндыю зь мінімальнай розьніцай 42:41, аднак у паўфінале саступілі Польшчы 36:33. У матчы за 3-е месца каманда перамагла Францыю 34:27 і заваявала бронзу.

Лінейны датчанаў Мікаэль Вэстэргор Кнудсэн увайшоў у склад зборнай усіх зорак чэмпіянату.

Чэмпіянат Эўропы 2008 року[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тры разы запар заняўшы трэція месцы чэмпіянатаў Эўропы, зборная Даніі нарэшце ў 2008 року ў Нарвэгіі заваявала золата. Толькі аднойчы каманда саступіла зборнай гаспадароў у зацятым дэрбі. У фінале Данія перамагла Харватыю 24:20. Брамнік Каспэр Віт і скрайні Лярс Крыстыянсэн былі ўключаныя ў зборную ўсіх зорак, а Лярс Крыстыянсэн яшчэ стаў і найлепшым бамбардзірам турніру.

Чэмпіянат Эўропы 2010 року[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейныя чэмпіёны былі фаварытамі і на гэтым чэмпіянаце. Аднак Данія ня выйшла ў асноўны раўнд, саступіўшы Ісьляндыі і Харватыі і задаволіўшыся перамогай над Гішпаніяй 34:27 у матчы за 5-е месца.

Чэмпіянат сьвету 2011 року[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2011 року ў Нямеччыне, атрымаўшы 9 перамог запар, Данія ўпершыню за 44 гады выйшла ў фінал чэмпіянату сьвету. У апошнім матчы датчане саступілі Францыі 35:37 у овэртайме. Такім чынам, на той час Францыя валодала ўсімі трыма тытуламі: чэмпіёнаў Эўропы, Алімпійскіх гульняў і сьвету.

Чэмпіянат Эўропы 2012 року[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На чэмпіянаце Эўропы зборная Даніі зноў была адной з фаварытак як віцэ-чэмпіён сьвету. Аднак у групе яна саступіла Сэрбіі і Польшчы, прайшоўшы ў асноўны раўнд без заробленых пунктаў і павінна была ня толькі перамагаць ва ўсіх матчах, але й спадзявацца на спрыяльныя вынікі іншых зборных. У апошнім туры толькі перамога Польшчы над Нямеччынай магла ўратаваць Данію, і Польшча атрымала цяжкую перамогу 33:32. Даніі заставалася проста перамагчы Швэцыю, і з гэтай перамогай (31:24) Данія стала першай зборнай у гісторыі чэмпіянатаў Эўропы, якая здолела выйсьці ў паўфінал, маючы 0 пунктаў пасьля групавога раўнду.

У паўфінале зборная Даніі зноў сустрэлася з гішпанцамі, як гэта здарылася на мінулагоднім чэмпіянаце сьвету-2011. Данія зноўку была мацнейшаю (25:24), а ў фінале ў малавыніковым матчы перамагла Сэрбію 21:19. Гэта зрабіла Данію першай гандбольнай зборнай, якая стала чэмпіёнам Эўропы пасьля таго, як выйшла ў асноўны раўнд з 0 пунктаў.

Чэмпіянат сьвету 2013 року[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейны чэмпіён Эўропы трапіў у групу B з Расеяй, Ісьляндыяй, Македоніяй, Катарам і Чылі. Датчане перамаглі ва ўсіх матчах, у 1/8 без праблемаў адолеўшы Туніс 30:23. Першая палова чвэрцьфінальнага матчу супраць Вугоршчыны скончылася з камфортным лікам 18:11, аднак у другой палове завязалася напружаная барацьба; тым ня меней Данія здолела атрымаць перамогу 28:26. Другі раз запар зборная Даніі выйшла ў паўфінал спаборніцтва, дзе сустрэлася з Харватыяй, якая выбіла з розыгрышу дзейных чэмпіёнаў, французаў. Нягледзячы на гэта, Данія правяла найлепшы свой матч на чэмпіянаце, перамогшы 30:24 і другі раз запар дасягнуўшы фіналу.

У фінале іх чакала зборная гаспадароў — Гішпанія. Гэты матч стаў кашмарам зборнай Даніі, якая саступіла з розьніцай у 16 галоў, двойчы запар аступіўшыся ў фіналах чэмпіянатаў сьвету.

Чэмпіянат Эўропы 2014 року[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборная Даніі на хатнім чэмпіянаце лічылася фаварыткай як дзейныя чэмпіёны Эўропы і віцэ-чэмпіёны Эўропы. Яны перамаглі ва ўсіх без выключэньня матчах папярэдняга і асноўнага колаў, без паразаў дайшоўшы да фіналу, дзе саступілі зборнай Францыі — другі раз запар пасьля паразы ў фінале чэмпіянату сьвету-2013.

Чэмпіянат сьвету 2019 року[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Данія разам зь Нямеччынай зьяўлялася гаспадыняй турніру і без паразаў згуляла ў групе C з Нарвэгіяй, Тунісам, Чылі, Аўстрыяй і Саудаўскай Арабіяй. Пасьля перамогі ў плэй-оф над зборнай Вугоршчыны датчане выйшлі ў паўфінал, дзе адолелі сяміразовых чэмпіёнаў — зборную Францыі — а ў фінале ўпершыню заваявалі залатыя мэдалі ў матчы з Нарвэгіяй.

Чэмпіянат сьвету 2021 року[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У статусе дзейнага чэмпіёна Данія перамагла ва ўсіх без выключэньня матчах і заваявалі другі тытул запар, паўтарыўшы дасягненьні Швэцыі, Румыніі і Францыі. Акрамя таго, зборная Даніі абышла Францыю паводле колькасьці матчаў чэмпіянатаў сьвету без паразаў, дасягнуўшы паказьніку ў 19 матчаў (у Францыі — 18).

Храналёгія выступаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алімпійскія гульні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Этап Месца Г В Н* П ЗГ ПГ РГ
Сьцяг краіны або тэрыторыі Бэрлін-1936 Ня ўдзельнічалі
Сьцяг краіны або тэрыторыі Мюнхэн-1972 Матч за 13 месца 13 з 16 5 2 1 2 78 78 0
Сьцяг Канады Манрэаль-1976 Матч за 7 месца 8 з 11 5 2 0 3 113 127 -14
Сьцяг СССР Масква-1980 Матч за 9 месца 9 з 12 6 2 0 4 124 124 0
Сьцяг ЗША Лос-Анджэлес-1984 Чацьвертае месца 4 з 12 6 4 0 2 134 122 +12
Сьцяг Рэспублікі Карэя Сэул-1988 Не кваліфікаваліся
Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна-1992
Сьцяг ЗША Атланта-1996
Сьцяг Аўстраліі Сыднэй-2000
Сьцяг Грэцыі Атэны-2004
Сьцяг Кітаю Пэкін-2008 Матч за 7 месца 7 з 12 8 3 2 3 225 211 +14
Сьцяг Вялікабрытаніі Лёндан-2012 Чвэрцьфінал 6 з 12 6 4 0 2 146 153 -7
Сьцяг Бразыліі Рыё-дэ-Жанэйра-2016 Чэмпіён 1 з 12 8 6 0 2 230 211 +19
Агулам 8/14 1 тытул 44 23 3 18 1050 1026 +24

Чэмпіянат сьвету[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Раўнд Пазыцыя Г В Н* П ЗМ ПМ
Сьцяг краіны або тэрыторыі 1938 Паўфінал 4 3 0 0 3 6 20
Сьцяг Швэцыі 1954 5 месца 5 3 1 0 2 44 45
Сьцяг Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі 1958 Паўфінал 4 4 4 0 2 121 86
Сьцяг краіны або тэрыторыі 1961 5 месца 5 6 4 0 2 92 78
Сьцяг Чэхаславаччыны 1964 7 месца 7 6 3 0 3 105 96
Сьцяг Швэцыі 1967 Фінал 2 6 4 0 2 107 78
Сьцяг Францыі 1970 Паўфінал 4 6 3 0 3 103 116
Сьцяг Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі 1974 Другі раўнд 8 6 2 0 3 63 78
Сьцяг Даніі 1978 Паўфінал 4 6 4 1 1 114 101
Сьцяг краіны або тэрыторыі 1982 Паўфінал 4 7 4 1 2 150 143
Сьцяг Швайцарыі 1986 Другі раўнд 8 7 3 0 4 152 160
Сьцяг Чэхаславаччыны 1990 Не кваліфікаваліся
Сьцяг Швэцыі 1993 Другі раўнд 9 7 2 2 3 145 156
Сьцяг Ісьляндыі 1995 Папярэдні раўнд 19 5 2 0 3 126 117
Сьцяг Японіі 1997 Не кваліфікаваліся
Сьцяг Эгіпту 1999 1/8 фіналу 9 6 4 0 2 141 140
Сьцяг Францыі 2001 Не кваліфікаваліся
Сьцяг Партугаліі 2003 Другі раўнд 9 7 4 0 3 201 193
Сьцяг Тунісу 2005 Папярэдні раўнд 13 5 3 0 2 174 117
Сьцяг Нямеччыны 2007 Паўфінал 3 10 7 0 3 316 283
Сьцяг Харватыі 2009 Паўфінал 4 10 7 0 3 298 258
Сьцяг Швэцыі 2011 Фінал 2 10 9 0 1 334 256
Сьцяг Гішпаніі 2013 Фінал 2 9 8 0 1 291 244
Сьцяг Катару 2015 Чвэрцьфінал 5 9 6 2 1 272 234
Сьцяг Францыі 2017 ⅛ фіналу 10 6 5 0 1 182 157
Сьцяг ДанііСьцяг Нямеччыны 2019 Чэмпіён 1 Gold medal world centered-2.svg 10 10 0 0 317 223
Сьцяг Эгіпту 2021 Чэмпіён 1 Gold medal world centered-2.svg 9 8 1 0 304 227
Сьцяг ПольшчыСьцяг Швэцыі 2023 Кваліфікаваныя
Сьцяг ХарватыіСьцяг ДанііСьцяг Нарвэгіі 2025 Кваліфікаваныя
Сьцяг Нямеччыны 2027
Агулам 25/30 2 тытулы 165 107 *7 51 4158 3606
*Сюды ўключаныя і матчы плэй-оф, якія скончыліся сэрыяй пэнальці.

Чэмпіянат Эўропы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Раўнд Пазыцыя Г В Н* П ЗМ ПМ
Сьцяг Партугаліі 1994 4 месца 4 7 3 1 3 150 152
Сьцяг Гішпаніі 1996 11—12 месца 12 6 0 0 6 132 158
Сьцяг Італіі 1998 Не кваліфікаваліся
Сьцяг Харватыі 2000 9—10 месца 10 6 2 0 4 143 153
Сьцяг Швэцыі 2002 3 месца 3 Bronze medal europe.svg 8 6 1 1 212 190
Сьцяг Славеніі 2004 3 месца 3 Bronze medal europe.svg 8 6 0 2 240 206
Сьцяг Швайцарыі 2006 3 месца 3 Bronze medal europe.svg 8 5 1 2 249 231
Сьцяг Нарвэгіі 2008 Чэмпіён 1 Gold medal europe.svg 8 7 0 1 233 193
Сьцяг Аўстрыі 2010 5—6 месца 5 7 5 0 2 198 184
Сьцяг Сэрбіі 2012 Чэмпіён 1 Gold medal europe.svg 8 6 0 2 216 201
Сьцяг Даніі 2014 Фінал 2 Silver medal europe.svg 8 7 0 1 247 222
Сьцяг Польшчы 2016 5/6 месца 6 7 4 1 2 194 180
Сьцяг Харватыі 2018 Чацьвертае месца 4 8 5 0 3 235 205
Сьцяг АўстрыіСьцяг НарвэгііСьцяг Швэцыі 2020 Папярэдні раўнд 13 3 1 1 1 85 83
Сьцяг ВугоршчыныСьцяг Славаччыны 2022
Сьцяг Нямеччыны 2024
Агулам 13/14 2 тытулы 81 50 4 27 2449 2275
*Сюды ўключаныя і матчы плэй-оф, якія скончыліся сэрыяй пэнальці.
**Залаты фон — каманда перамагла ў спаборніцтве. Чырвоны прастакутнік — чэмпіянат праводзіўся на радзіме.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]