Скачкі на батуце
Выгляд
Скачкі́ на бату́це — высокія падскокі на спартовым батуце зь пераваротамі й вярчэньнем. Від спорту з элемэнтамі акрабатыкі.
Батут — плеценая сетка даўжынёю 3,6—4,3 м; шырынёй 1,8—2,15 м, замацаваная на раме, вышыня 0,95—1,05 м.
Віды спаборніцтваў: індывідуальныя, па сынхронных скачках (2 спартоўцы) і камандныя. Кожны від складаецца з абавязковай і адвольнай праграмаў, якія ўключаюць па 10 элемэнтаў.
Да 1940-х г. скачкі на батуце выкарыстоўваліся як сродак трэніроўкі спартоўцаў, пілётаў і парашутыстаў, уваходзілі ў цыркавыя праграмы. Спартовыя спаборніцтвы праводзяцца з 1947 (ЗША). Міжнародная фэдэрацыя батуту створаная й праведзены першы чэмпіянат сьвету ў 1964. Чэмпіянаты Эўропы праводзяцца з 1970. У праграме Алімпійскіх гульняў з 2000.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Петрыкаў А. Скачкі на батуце // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.