Стральба з лука
Стральба́ з лу́ка — від спорту, а таксама мастацтва або практычнае ўменьне па стральбе ў цэль (альбо на адлегласьць) з выкарыстаньнем лука й стрэлаў.
Гістарычныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мастацтва стральбы з лука ўзьнікла ў эпоху позьняга палеаліту альбо раньняга мэзаліту. Самыя старыя знаходкі, зьвязаныя са стральбой з лука, датуюцца VIII—IX стагодзьдзямі да нашай эры. Гістарычна стральба з лука выкарыстоўвалася для паляваньня й баявых дзеяньняў. Лук выкарыстоўваўся з такой мэтай практычна паўсюдна. Адзіным рэгіёнам, дзе мастацтва стральбы з лука не было вядомае да XIX стагодзьдзя, зьяўляецца Аўстралія й Акіянія. У буйных баявых дзеяньнях лук апошні раз выкарыстоўваўся ў пачатку XIX стагодзьдзя.
Спартовыя спаборніцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спаборніцтвы па стральбе стрэламі па мішэнях — адзін з найбольш старажытных відаў спорту. Мэта — трапіць у мішэнь найбліжэй да яе цэнтру. Страляюць са спартыўнага лука, які складаецца з дрэўка (драўлянае, мэталічнае, з сынтэтычных матэрыялаў або камбінаванае) і цецівы (сынтэтычныя валокны). Маса лука ў мужчынаў 22 кг, у жанчынаў каля 15 кг. Страла — драўляны, мэталічны ці плястмасавы стрыжань з наканечнікам і апярэньнем. Спаборніцтвы праводзяцца на дыстанцыях 30, 50, 70 і 90 м для мужчынаў і 30, 50, 60 і 70 м для жанчынаў. Дыямэтар мішэні 80 і 122 см.
Спаборніцтвы па стральбе з лука вядомыя з XV ст. (Швайцарыя). Міжнародная фэдэрацыя заснаваная ў 1931. Чэмпіянаты сьвету праводзяцца з 1931 (штогод, з 1960 праз год), Эўропы — з 1968, у асабістым і камандным заліках. У праграме Алімпійскіх гульняў — з 1904.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Ford, Horace (1887) The Theory and Practice of Archery London: Longmans, Green