Лінейны (гандбол)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ліне́йны ці абаро́тны — у гандболе пазыцыя гульца, які дзейнічае непасрэдна перад лініяй варатарскай пляцоўкі, пасярод абаронцаў супрацьлеглае каманды. Ягонай задачай ёсьць чаканьне мяча, каб пры яго атрыманьні адразу абярнуцца (адсюль і назва) і выканаць кідок па браме. Таксама ў ягоныя задачы ўваходзіць дапамога гульнёвым: захінаньне абаронцаў суперніка, каб гульнёвыя маглі, мінаючы іх, кідаць у браму; расьцягваньне гульцоў суперніка, дэзарганізуючы абарону і дэзарыентуючы гульцоў супрацьлеглай каманды. Абаротнага гульца крыюць за сабою, а ня перад сабою, як усіх іншых гульцоў.