СКА Менск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
СКА Менск

Поўная назва Гандбольны клюб СКА Менск
Заснаваны 1975
Месцазнаходжаньне МенскБеларусь
Арэна Палац спорту «Ўручча»
Зьмяшчальнасьць: 3000
Старшыня Андрэй Крайноў
Галоўны трэнэр Ігар Папруга[1]
Чэмпіянат Чэмпіянат Беларусі
2018—2019 2 месца
Форма
Клюбныя колеры               
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

СКА — беларускі мужчынскі гандбольны клюб зь Менску, заснаваны ў 1975 року. Найбольш пасьпяховы гандбольны клюб Беларусі, у 1980-я — адзін з наймацнейшых клюбаў СССР і Эўропы, трохразовы ўладальнік Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, двухразовы ўладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў, 10-разовы чэмпіён Беларусі. Ад моманту заснаваньня на працягу 40 гадоў клюб трэніраваў Спартак Мірановіч[2].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў створаны ў 1975 року на базе менскага «Палітэхніку» пры 7 Спартовым клюбе арміі Беларускае вайсковае акругі. Старэйшым трэнэрам каманды стаў Спартак Мірановіч.

За савецкім часам СКА тройчы заваёўваў Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990), двойчы станавіўся пераможцам Кубка ўладальнікаў кубкаў эўрапейскіх краінаў (1983, 1988), аднойчы — Супэркубка (1989), шэсьць разоў станавіўся чэмпіёнам СССР, тройчы заваёўваў Кубак СССР.

У беларускім чэмпіянаце СКА быў бязьзьменным чэмпіёнам з 1993 да 2003, яшчэ 7 разоў заваёўваў срэбныя і тройчы — бронзавыя мэдалі.

З 1993 року клюб стала ўдзельнічае ў розыгрышы Балтыйскае лігі, дзе зьяўляецца 12-разовым чэмпіёнам.

З 1997 року СКА Менск пяць разоў браў удзел у чэмпіянаце сьвету пад эгідай Міжнароднае рады вайсковага спорту, двойчы станавіўся чэмпіёнам (1999, 2002) і аднойчы срэбным прызэрам (1998) спаборніцтваў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацыянальныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіянат Беларусі:
    • 1 × 10 — 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2002.
    • 2 × 11 — 2004, 2005, 2006, 2007, 2008, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018.
    • 3 × 3 — 2009, 2011, 2012.
  • Чэмпіянат СССР:
    • 1 × 6 — 1981, 1984, 1985, 1986, 1988, 1989.
    • 2 × 5 — 1982, 1983, 1987, 1990, 1992.
    • 3 — 1991.
  • Кубак СССР × 3 — 1980, 1981, 1982.

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на ліпень 2019 году[1]
Амплюа Гулец Дата нараджэньня Рост
2 ЛП Дзьмітры Хмялькоў 22 жніўня 1998 198 см
3 Г Ягор Зяленка 7 лютага 1998 188 см
5 ПП Арцём Рабушка 28 сакавіка 1998 195 см
6 Лін Глеб Лявухін 18 жніўня 1998 194 см
7 Г Юліян Гірык 8 ліпеня 1998 194 см
8 Г Артур Рудзь 10 верасьня 1998 194 см
12 Бр Іван Мароз 5 кастырчніка 1992 197 см
13 ПК Мікалай Алёхін 9 красавіка 1998 190 см
15 ПК Аляксандар Сотнік 4 сакавіка 1998 194 см
17 Г Дзьмітры Нікуленкаў 12 ліпеня 1984 187 см
22 ЛП Дзьмітры Камышык 1 траўня 1990 200 см
23 Бр Аляксей Кішоў 23 верасьня 1986 193 см
27 ЛК Уладзіслаў Крывенка 21 красавіка 1999 186 см
30 ПК Дзяніс Рутэнка 14 лютага 1986 186 см
33 Лін Аляксей Ушал 15 сакавіка 1990 200 см
34 ПП Багдан Чаркашчанка 10 верасьня 1996 202 см
73 Бр Станіслаў Юрча 15 лістапада 1999 199 см
74 ЛП Вячаслаў Бохан 7 красавіка 1996 206 см
76 Бр Кірыл Мукасей 3 чэрвеня 1999 191 см
80 ЛК Іван Броўка 20 красавіка 1980 180 см
88 ПП Сяргей Шыловіч 16 траўня 1986 198 см

Вядомыя гандбалісты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Игроки и тренеры (рас.). Гандбольный клуб СКА-Минск. Праверана 9 верасьня 2016 г.
  2. ^ Гандбол. Игорь Папруга возглавит тренерский штаб СКА, Спартак Миронович займет пост тренера по научно-методической работе (рас.) Лента новостей. Прессбол (7 ліпеня 2016). Праверана 29 ліпеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]