Санны спорт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Старт саначніка

Санны спорт — гэта спаборніцтвы ў хуткасным спуску на аднамесных ці двухмесных санях па загадзя падрыхтаванай трасе. Спартоўцы разьмяшчаюцца на санях на сьпіне, нагамі наперад. Кіраваньне санямі адбываецца пры дапамозе зьмены палажэньня цела.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы арганізаваны збор спартоўцаў адбыўся ў 1883 годзе ў Швайцарыі. У 1913 годзе ў Дрэздэне (Нямеччына) заснаваная Міжнародная Фэдэрацыя Саннага Спорту (Internationale Schlittensportverband). Гэта арганізацыя кіравала спортам да 1935 году, калі яна была ўключаная ў склад Міжнароднай фэдэрацыі бабслэю й табагану (FIBT). Пасьля прыняцьця рашэньня пра замену скелетону санным спортам у праграме Зімовых Алімпійскіх гульняў, у 1955 годзе ў Осла (Нарвэгія) быў праведзены першы Чэмпіянат сьвету. У 1957 годзе заснаваная Міжнародная фэдэрацыя саннага спорту (Federation Internationale de Luge de Course, FIL). Санны спорт быў уключаны ў праграму Зімовых Алімпійскіх гульняў у 1964 годзе.

Правілы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Правілы саннага спорту досыць простыя — перамагае спартовец, які прайшоў трасу за найменшы час. Удзельнік павінен стартаваць на працягу вызначанага часу пасьля таго, як траса вызвалілася.

Спартовец абавязаны фінішаваць разам з санямі, у адваротным выпадку ён дыскваліфікуецца. Аднак дазваляецца спыніцца на трасе, ізноў сесьці на сані й працягнуць спуск.

Вага санак і іх прылада рэглямэнтаваныя. Тэмпэратура палозьзя таксама павінна знаходзіцца ў вызначаным дыяпазоне, які залежыць ад тэмпэратуры паветра. Таксама існуюць абмежаваньні на вагу спартоўцаў і іх экіпіяваньне, уключаючы камбінэзоны, абутак, шлемы й пальчаткі.

Як і ў іншых відах спорту, якія зьвязаныя з хуткасным праходжаньнем, папярэднія спаборніцтвы вызначаюць парадак старту, які можа апынуцца важным у выпадку пагаршэньня стану трасы. Агульны час спартоўца складаецца з вынікаў двух і больш заездаў.

У санным спорце праводзяцца спаборніцтвы сярод адзіночак і параў. Фармальна жанчыны могуць спаборнічаць у парах, але фактычна амаль усе парныя спаборніцтвы праводзяцца сярод мужчынаў. На буйных турнірах праводзяцца камандныя спаборніцтвы, у якіх каманда складаецца з мужчыны, жанчыны й пары.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Санны спортсховішча мультымэдыйных матэрыялаў