Бобслэй
Бобслэ́й ( па-ангельску: bobsleigh) — зімовы алімпійскі від спорту, які ўяўляе сабой хуткасны спуск з гораў па адмыслова абсталяваных лядовых трасах на кіруемых санях — бобах.
Радзімай бобслэю зьяўляецца Швайцарыя. Тут у 1888 годзе ангельскі турыст Уілсан Сьміт злучыў паміж сабой двое саней з дошкай і выкарыстоўваў іх для падарожжа з Санкт-Морыцу ў разьмешчаную некалькі ніжэй Чэлэрыну. Там жа, у Санкт-Морыцы, у канцы XIX ст. быў арганізаваны й першы ў сьвеце бобслэйны спартыўны клюб, дзе былі распрацаваныя асноўныя правілы спаборніцтваў у гэтым відзе спорту, прычым экіпаж санак тады складаўся зь пяці чалавек — трох мужчынаў і дзьвюх жанчынаў. У далейшым колькасьць членаў экіпажу бобслэйных санак зьмянялася — два, чатыры, пяць, а часам і восем чалавек.
Бобслэй атрымаў распаўсюджваньне ў шэрагу краінаў Эўропы, дзе сталі праводзіцца спаборніцтвы, а затым і нацыянальныя чэмпіянаты па гэтым відзе спорту. У Аўстрыі яны праводзяцца з 1908 году, а ў Нямеччыне — з 1910 году.
Першыя ў сьвеце асаблівыя сані — «боб» былі сканструяваныя ў 1904 годзе.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бобслэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў