Кубак афрыканскіх нацыяў 2023 году
Чэмпіянат Афрыкі па футболе 2023 году Кот д’Івуар Coupe d'Afrique des Nations 2023 | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Кот д’Івуар |
Час правядзеньня | 13 студзеня — 11 лютага |
Лік удзельнікаў | 54 |
— у фінальнай частцы | 24 |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Кот д’Івуар |
Другое месца | Нігерыя |
Трэцяе месца | ПАР |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 52 |
Забіта галоў | 119 (2.29 за гульню) |
Наведвальнасьць | 1 109 593 (21 338 за матч) |
Бамбардзіры | Эміліё Нсуэ (5 галоў) |
← 2021 2025 → |
Кубак афрыканскіх нацыяў 2023 году — галоўнае футбольнае спаборніцтва Афрыкі сярод нацыянальных камандаў, якое ладзілася з 13 студзеня па 11 лютага 2024 году ў Кот д’Івуары. Тым ня менш, з спонсарскіх чыньнікаў назва Кубак афрыканскіх нацыяў 2023 году захавалася. Гэта другі раз, калі турнір ладзіўся ў Кот д’Івуары. Першы ж прайшоў у краіне яшчэ ў 1984 годзе. Плянавалася, што спаборніцтвы мусілі быць згуляны ўлетку, каб паменшыць канфлікты з эўрапейскімі футбольнымі клюбамі і турнірамі[1][2][3][4]. Аднак першынство было перанесенае Афрыканскай канфэдэрацыяй футболу на студзень і люты 2024 году празь неспрыяльныя летнія умовы надвор’я ў Кот д’Івуары[5][6]. Свой тытул абараняла зборная Сэнэгалу.
Кваліфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да ўдзелу ў кваліфікацыі першапачаткова было зарэгістравана 54 зборныя каманды. Улічваючы, што зборныя Рэюньёну і Занзыбару ня ёсьць паўнапраўнымі сябрамі Афрыканскай канфэдэрацыяй футболу, яны былі выключаныя з складу ўдзельнікаў кваліфікацыі. Зборная Эрытрэі зьнялася пасьля лёсаваньня першага раўнда. Зборныя Кеніі і Зымбабвэ былі адхіленыя ФІФА падчас лёсаваньня другога раўнда і выключаныя з спаборніцтваў.
У першым раўндзе 12 зборных з найніжэйшым рэйтынгам у сусьветным рэйтынгу ФІФА паводле стану на сьнежань 2021 году спаборнічалі паміж сабой па алімпійскай сыстэме з двух этапаў. Шэсьць пераможцаў першага раўнда і астатнія 42 зборныя каманды былі падзеленыя на 12 групаў з чатырма ўдзельнікамі ў кожнай у красавіку 2022 году. Другі раўнд ладзіцца з чэрвеня 2022 году па верасень 2023 году. У фінальны раўнд кваліфікаваліся пераможцы груп.
17 з 24 зборных бралі ўдзел у папярэднім першынстве. Агулам, гэты чэмпіянат упершыню з 2015 году адбыўся без дэбютантаў спаборніцтва. Зборныя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Анголы, Намібіі і Танзаніі вярнуліся на кантынэнтальны турнір пасьля таго, як ня трапілі на турнір 2021 году. Зборная Замбіі вярнулася пасьля васьмі гадоў адсутнасьці на турніры. Зборнай Мазамбіку бракавала на турніры 10 гадоў[7].
Стадыёны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каб зладзіць турнір Афрыканская канфэдэрацыя футболу высунула наступныя патрыбаваньні, датычныя стадыёнаў. Гэтак матчы мусілі быць згуляныя на двух стадыёнах зьмяшчальнасьцю ня менш за 15 тысяч чалавек, двух стадыёнах зьмяшчальнасьцю ня менш за 20 тысяч чалавек і двух стадыёнах зьмяшчальнасьцю ня менш за 40 тысяч чалавек. Усе гэтыя патрабаваньні былі пасьпяхова выкананыя.
Рыхтавацца да турніру ўрад Кот д’Івуара пачаў у верасьні 2017 году. Захадамі да такой падтрыхтоўкі сталі рэканструкцыя і пашырэньне існага стадыёна імя Фэлікса Уфуэ-Буаньі ў Абіджане і Стад-дэ-ля-Пэ ў Буаке. Новыя стадыёны былі пабудаваныя ў Караго, Сан-Пэдра і Ямусукра. Тры новыя стадыёны атрымаліся зьмяшчальнасьць у 20 тысяч чалавек кожны. У дадатак да рэканструкцыі або будаўніцтва стадыёнаў былі створаныя ці адрамантаваныя трэнавальныя збудаваньні. Гэтак у Абіджане працы рабіліся на васьмі аб’ектах, а ў астатніх гарадах працавалі над чатырма аб’ектамі. Акрамя таго ў Караго быў пабудаваны трохзоркавы гатэль[8].
Абіджан | Буаке | ||
---|---|---|---|
Алясан Утара | Фэлікс Уфуэ-Буаньі | Стад-дэ-ля-Пэ | |
Зьмяшчальнасьць: 60 000 | Зьмяшчальнасьць: 33 000[9] | Зьмяшчальнасьць: 40 000 | |
Караго | Сан-Пэдра | Ямусукра | |
Амаду Гон Кулібалі | Ляран Паку | Шарль Канан Бані | |
Зьмяшчальнасьць: 20 000 | Зьмяшчальнасьць: 20 000 | Зьмяшчальнасьць: 20 000 | |
Групавы турнір
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На першым этапе чэмпіянату 24 зборныя былі падзеленыя на 6 групаў па 4 каманды. З кожнай групы ў 1/8 фіналу прасунуліся па дзьве каманды. Акрамя таго, 4 найлепшыя каманды зь ліку тых, хто заняў трэці радок, таксама атрымалі месца ў 1/8 фіналу.
Група A
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Экв. Гвінэя | 3 | 2 | 1 | 0 | 9—3 | 7 |
Нігерыя | 3 | 2 | 1 | 0 | 3—1 | 7 |
Кот д’Івуар | 3 | 1 | 0 | 2 | 2—5 | 3 |
Гвінэя-Бісаў | 3 | 0 | 0 | 3 | 2—7 | 0 |
13 студзеня 2024 23:00 (UTC+0) |
Кот д’Івуар | 2:0 | Гвінэя-Бісаў | Алясан Утара, Абіджан Судзьдзя: Амін Амар (Эгіпет) |
---|---|---|---|---|
С. Фафана 4' Красо 58' |
||||
14 студзеня 2024 17:00 (UTC+0) |
Нігерыя | 1:1 | Экв. Гвінэя | Алясан Утара, Абіджан Судзьдзя: Абангіл Том (ПАР) |
---|---|---|---|---|
Асымэн 38' | Сальвадор 36' | |||
18 студзеня 2024 17:00 (UTC+0) |
Экв. Гвінэя | 4:2 | Гвінэя-Бісаў | Алясан Утара, Абіджан Судзьдзя: Самуэль Увікунда (Руанда) |
---|---|---|---|---|
Нсуэ 21', 51', 61' Хасэтэ 46' |
Эстэбан 37' (а/г) Зэ Турбу 90+3' | |||
18 студзеня 2024 20:00 (UTC+0) |
Кот д’Івуар | 0:1 | Нігерыя | Алясан Утара, Абіджан Судзьдзя: Мустафа Гарбаль (Альжыр) |
---|---|---|---|---|
Троост-Эконг 55' (пэн.) | ||||
22 студзеня 2024 20:00 (UTC+0) |
Экв. Гвінэя | 4:0 | Кот д’Івуар | Алясан Утара, Абіджан Судзьдзя: Магмуд Ісмаіл (Судан) |
---|---|---|---|---|
Нсуэ 42', 75' Ганэт 73' Буйля 88' |
||||
22 студзеня 2024 20:00 (UTC+0) |
Гвінэя-Бісаў | 0:1 | Нігерыя | Фэлікс Уфуэ-Буаньі, Абіджан Судзьдзя: Бушра Карбубі (Марока) |
---|---|---|---|---|
Сангантэ 36' (а/г) | ||||
Група B
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Каба-Вэрдэ | 3 | 2 | 1 | 0 | 7—3 | 7 |
Эгіпет | 3 | 0 | 3 | 0 | 6—6 | 3 |
Гана | 3 | 0 | 2 | 1 | 5—6 | 2 |
Мазамбік | 3 | 0 | 2 | 1 | 4—7 | 2 |
14 студзеня 2024 20:00 (UTC+0) |
Эгіпет | 2:2 | Мазамбік | Фэлікс Уфуэ-Буаньі, Абіджан Судзьдзя: Даганэ Бэйда (Маўрытанія) |
---|---|---|---|---|
Магамэд 2' Саляг 90+7' (пэн.) |
Віці 56' Клэсію 58' | |||
14 студзеня 2024 23:00 (UTC+0) |
Гана | 1:2 | Каба-Вэрдэ | Фэлікс Уфуэ-Буаньі, Абіджан Судзьдзя: Жан-Жак Ндаля Нгамбо (ДР Конга) |
---|---|---|---|---|
Джыкю 56' | Мантэйру 17' Радрыгеш 90+2' | |||
18 студзеня 2024 23:00 (UTC+0) |
Эгіпет | 2:2 | Гана | Фэлікс Уфуэ-Буаньі, Абіджан Судзьдзя: П’ер Гісьлен Ачо (Габон) |
---|---|---|---|---|
Мармуш 69' Магамэд 74' |
Кудус 45+3', 71' | |||
19 студзеня 2024 17:00 (UTC+0) |
Каба-Вэрдэ | 3:0 | Мазамбік | Фэлікс Уфуэ-Буаньі, Абіджан Судзьдзя: Самір Гезэз (Марока) |
---|---|---|---|---|
Бэбэ 32' Мэндэш 51' Піна 69' |
||||
22 студзеня 2024 23:00 (UTC+0) |
Мазамбік | 2:2 | Гана | Алясан Ўатара, Абіджан Судзьдзя: Мутаз Ібрагім (Лібія) |
---|---|---|---|---|
Катаму 90+1' (пэн.) Мандава 90+4' |
Дж. Аю 15' (пэн.), 70' (пэн.) | |||
22 студзеня 2024 23:00 (UTC+0) |
Каба-Вэрдэ | 2:2 | Эгіпет | Фэлікс Уфуэ-Буаньі, Абіджан Судзьдзя: Алядж Аляю Маамат (Чад) |
---|---|---|---|---|
Таварыш 45+1' Тэйшэйра 90+9' |
Трэзэге 50' Магамэд 90+3' | |||
Група C
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Сэнэгал | 3 | 3 | 0 | 0 | 8—1 | 9 |
Гвінэя | 3 | 1 | 1 | 1 | 5—6 | 4 |
Камэрун | 3 | 1 | 1 | 1 | 2—3 | 4 |
Гамбія | 3 | 0 | 0 | 3 | 2—7 | 0 |
15 студзеня 2024 17:00 (UTC+0) |
Сэнэгал | 3:0 | Гамбія | Шарль Канан Бані, Ямусукра Судзьдзя: Рэдуан Жыед (Марока) |
---|---|---|---|---|
П. Гей 4' Камара 52' 86' |
||||
15 студзеня 2024 20:00 (UTC+0) |
Камэрун | 1:1 | Гвінэя | Шарль Канан Бані, Ямусукра Судзьдзя: Мутаз Ібрагім (Лібія) |
---|---|---|---|---|
Магры 51' | Баё 10' | |||
19 студзеня 2024 20:00 (UTC+0) |
Сэнэгал | 3:1 | Камэрун | Шарль Канан Бані, Ямусукра Судзьдзя: Магмуд Алі Ісмаіл (Судан) |
---|---|---|---|---|
І. Сар 16' А. Дыяльлё 71' Манэ 90+5' |
Кастэльето 83' | |||
19 студзеня 2024 23:00 (UTC+0) |
Гвінэя | 1:0 | Гамбія | Шарль Канан Бані, Ямусукра Судзьдзя: Абдэль Азіз Бу (Маўрытанія) |
---|---|---|---|---|
А. Камара 69' | ||||
23 студзеня 2024 20:00 (UTC+0) |
Гвінэя | 0:2 | Сэнэгал | Шарль Канан Бані, Ямусукра Судзьдзя: Пасыфік Ндабіавэнімана (Бурундзі) |
---|---|---|---|---|
Сэк 61' Іл. Ндыяй 90' | ||||
23 студзеня 2024 20:00 (UTC+0) |
Гамбія | 2:3 | Камэрун | Стад-дэ-ля-Пэ, Буаке Судзьдзя: Бамлак Тэсэма Вэеса (Этыёпія) |
---|---|---|---|---|
Джэлаў 72' Э. Колі 85' |
Тако-Экамбі 56' Гомэс 87' (а/г) Воо 90+1' | |||
Група D
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Ангола | 3 | 2 | 1 | 0 | 6—3 | 7 |
Буркіна-Фасо | 3 | 1 | 1 | 1 | 3—4 | 4 |
Маўрытанія | 3 | 1 | 0 | 2 | 3—4 | 3 |
Альжыр | 3 | 0 | 2 | 1 | 3—4 | 2 |
15 студзеня 2024 23:00 (UTC+0) |
Альжыр | 1:1 | Ангола | Стад-дэ-ля-Пэ, Буаке Судзьдзя: Іса Сі (Сэнэгал) |
---|---|---|---|---|
Бунэджа 18' | Мабулулу 68' (пэн.) | |||
16 студзеня 2024 17:00 (UTC+0) |
Буркіна-Фасо | 1:0 | Маўрытанія | Стад-дэ-ля-Пэ, Буаке Судзьдзя: Джаляль Жыед (Марока) |
---|---|---|---|---|
Траарэ 90+6' (пэн.) | ||||
20 студзеня 2024 17:00 (UTC+0) |
Альжыр | 2:2 | Буркіна-Фасо | Стад-дэ-ля-Пэ, Буаке Судзьдзя: Абангіл Том (ПАР) |
---|---|---|---|---|
Бунэджа 51', 90+5' | Канатэ 45+3' Траарэ 71' (пэн.) | |||
20 студзеня 2024 20:00 (UTC+0) |
Маўрытанія | 2:3 | Ангола | Стад-дэ-ля-Пэ, Буаке Судзьдзя: Магамэд Мааруф (Эгіпет) |
---|---|---|---|---|
Амар 43' Каіта 58' |
Дала 30', 50' Жылбэрту 53' | |||
23 студзеня 2024 23:00 (UTC+0) |
Ангола | 2:0 | Буркіна-Фасо | Шарль Канан Бані, Ямусукра Судзьдзя: Жан-Жак Ндаля Нгамбо (ДР Конга) |
---|---|---|---|---|
Мабулулу 36' Зыні 90+2' |
||||
23 студзеня 2024 23:00 (UTC+0) |
Маўрытанія | 1:0 | Альжыр | Стад-дэ-ля-Пэ, Буаке Судзьдзя: Амар Абдулькадыр Артан (Самалі) |
---|---|---|---|---|
Ялі 37' | ||||
Група E
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Малі | 3 | 1 | 2 | 0 | 3—1 | 5 |
ПАР | 3 | 1 | 1 | 1 | 4—2 | 4 |
Намібія | 3 | 1 | 1 | 1 | 1—4 | 4 |
Туніс | 3 | 0 | 2 | 1 | 1—2 | 2 |
16 студзеня 2024 20:00 (UTC+0) |
Туніс | 0:1 | Намібія | Амаду Гон Кулібалі, Караго Судзьдзя: Амар Абдулькадыр Артан (Самалі) |
---|---|---|---|---|
Гота 88' | ||||
16 студзеня 2024 23:00 (UTC+0) |
Малі | 2:0 | ПАР | Амаду Гон Кулібалі, Караго Судзьдзя: Магамэд Адэль (Эгіпет) |
---|---|---|---|---|
Траарэ 60' Сынаяко 66' |
||||
20 студзеня 2024 23:00 (UTC+0) |
Туніс | 1:1 | Малі | Амаду Гон Кулібалі, Караго Судзьдзя: Даніел Нілі Ларэя (Гана) |
---|---|---|---|---|
Рафія 20' | Сынаяко 10' | |||
21 студзеня 2024 23:00 (UTC+0) |
ПАР | 4:0 | Намібія | Амаду Гон Кулібалі, Караго Судзьдзя: Юсэф Гаму (Альжыр) |
---|---|---|---|---|
Таў 14' (пэн.) Званэ 25', 40' Масэка 75' |
||||
24 студзеня 2024 20:00 (UTC+0) |
ПАР | 0:0 | Туніс | Амаду Гон Кулібалі, Караго Судзьдзя: Іса Сі (Сэнэгал) |
---|---|---|---|---|
24 студзеня 2024 20:00 (UTC+0) |
Намібія | 0:0 | Малі | Ляран Паку, Сан-Пэдра Судзьдзя: Самуэль Увікунда (Руанда) |
---|---|---|---|---|
Група F
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Марока | 3 | 2 | 1 | 0 | 5—1 | 7 |
ДР Конга | 3 | 0 | 3 | 0 | 2—2 | 3 |
Замбія | 3 | 0 | 2 | 1 | 2—2 | 2 |
Танзанія | 3 | 0 | 2 | 1 | 1—5 | 2 |
17 студзеня 2024 20:00 (UTC+0) |
Марока | 3:0 | Танзанія | Ляран Паку, Сан-Пэдра Судзьдзя: Алядж Аляю Маамат (Чад) |
---|---|---|---|---|
Саіс 30' Унаі 77' Эн-Нэсыры 80' |
||||
17 студзеня 2024 23:00 (UTC+0) |
ДР Конга | 1:1 | Замбія | Ляран Паку, Сан-Пэдра Судзьдзя: Бамлак Тэсэма Вэеса (Этыёпія) |
---|---|---|---|---|
Віса 27' | Кангва 23' | |||
21 студзеня 2024 17:00 (UTC+0) |
Марока | 1:1 | ДР Конга | Ляран Паку, Сан-Пэдра Судзьдзя: Пітэр Вавэру (Кенія) |
---|---|---|---|---|
Гакімі 6' | Сыляс 76' | |||
21 студзеня 2024 20:00 (UTC+0) |
Замбія | 1:1 | Танзанія | Ляран Паку, Сан-Пэдра Судзьдзя: Джындо-Люі Ўнгнанданд (Бэнін) |
---|---|---|---|---|
Дака 88' | Мсува 11' | |||
24 студзеня 2024 23:00 (UTC+0) |
Танзанія | 0:0 | ДР Конга | Амаду Гон Кулібалі, Караго Судзьдзя: Амін Амар (Эгіпет) |
---|---|---|---|---|
24 студзеня 2024 23:00 (UTC+0) |
Замбія | 0:1 | Марока | Ляран Паку, Сан-Пэдра Судзьдзя: Патрыс Тангі (Габон) |
---|---|---|---|---|
Зіеш 37' | ||||
Плэй-оф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | |||||||||||
27 студзеня — Абіджан | ||||||||||||||
Нігерыя | 2 | |||||||||||||
2 лютага — Абіджан | ||||||||||||||
Камэрун | 0 | |||||||||||||
Нігерыя | 1 | |||||||||||||
27 студзеня — Буаке | ||||||||||||||
Ангола | 0 | |||||||||||||
Ангола | 3 | |||||||||||||
7 лютага — Буаке | ||||||||||||||
Намібія | 0 | |||||||||||||
Нігерыя | 1 (4)¹ | |||||||||||||
29 студзеня — Абіджан | ||||||||||||||
ПАР | 1 (2) | |||||||||||||
Каба-Вэрдэ | 1 | |||||||||||||
3 лютага — Ямусукра | ||||||||||||||
Маўрытанія | 0 | |||||||||||||
Каба-Вэрдэ | 0 (1) | |||||||||||||
30 студзеня — Сан-Пэдра | ||||||||||||||
ПАР | 0 (2)¹ | |||||||||||||
Марока | 0 | |||||||||||||
11 лютага — Абіджан | ||||||||||||||
ПАР | 2 | |||||||||||||
Нігерыя | 1 | |||||||||||||
30 студзеня — Караго | ||||||||||||||
Кот д’Івуар | 2 | |||||||||||||
Малі | 2 | |||||||||||||
3 лютага — Буаке | ||||||||||||||
Буркіна-Фасо | 1 | |||||||||||||
Малі | 1 | |||||||||||||
29 студзеня — Ямусукра | ||||||||||||||
Кот д’Івуар | 2² | |||||||||||||
Сэнэгал | 1 (4) | |||||||||||||
7 лютага — Абіджан | ||||||||||||||
Кот д’Івуар | 1 (5)¹ | |||||||||||||
Кот д’Івуар | 1 | |||||||||||||
28 студзеня — Сан-Пэдра | ||||||||||||||
ДР Конга | 0 | За трэцяе месца | ||||||||||||
Эгіпет | 1 (7) | |||||||||||||
2 лютага — Абіджан | 10 лютага — Абіджан | |||||||||||||
ДР Конга | 1 (8)¹ | |||||||||||||
ДР Конга | 3 | ПАР | 0 (6) | |||||||||||
28 студзеня — Абіджан | ||||||||||||||
Гвінэя | 1 | ДР Конга | 0 (5) | |||||||||||
Экв. Гвінэя | 0 | |||||||||||||
Гвінэя | 1 | |||||||||||||
- ¹ — матч завершыўся ў сэрыі пэнальці
- ² — матч завершыўся ў дадатковы час
1/8 фіналу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 студзеня 2024 20:00 |
Ангола | 3:0 | Намібія | Стад-дэ-ля-Пэ, Буаке Судзьдзя: Даганэ Бэйда (Маўрытанія) |
---|---|---|---|---|
Дала 38', 42' Мабулулу 66' |
||||
27 студзеня 2024 23:00 |
Нігерыя | 2:0 | Камэрун | Фэлікс Уфуэ-Буаньі, Абіджан Судзьдзя: Рэдуан Жыед (Марока) |
---|---|---|---|---|
Лукман 36', 90' | ||||
28 студзеня 2024 20:00 |
Экв. Гвінэя | 0:1 | Гвінэя | Алясан Утара, Абіджан Судзьдзя: Амар Абдулькадыр Артан (Самалі) |
---|---|---|---|---|
Баё 90+8' | ||||
28 студзеня 2024 23:00 |
Эгіпет | 1:1 | ДР Конга | Ляран Паку, Сан-Пэдра Судзьдзя: Абангіл Том (ПАР) |
---|---|---|---|---|
Магамэд 45+1' (пэн.) | Элія 37' | |||
Пэнальці | ||||
7:8 | ||||
29 студзеня 2024 20:00 |
Каба-Вэрдэ | 1:0 | Маўрытанія | Фэлікс Уфуэ-Буаньі, Абіджан Судзьдзя: Магамэд Адэль (Эгіпет) |
---|---|---|---|---|
Мэндэш 88' (пэн.) | ||||
29 студзеня 2024 23:00 |
Сэнэгал | 1:1 | Кот д’Івуар | Шарль Канан Бані, Ямусукра Судзьдзя: П’ер Гісьлен Ачо (Габон) |
---|---|---|---|---|
А. Дыяльлё 4' | Кесье 86' (пэн.) | |||
Пэнальці | ||||
4:5 | ||||
30 студзеня 2024 20:00 |
Малі | 2:1 | Буркіна-Фасо | Амаду Гон Кулібалі, Караго Судзьдзя: Мутаз Ібрагім (Лібія) |
---|---|---|---|---|
Тапсаба 3' (а/г) Сынаяко 47' |
Траарэ 57' (пэн.) | |||
30 студзеня 2024 23:00 |
Марока | 0:2 | ПАР | Ляран Паку, Сан-Пэдра Судзьдзя: Магмуд Алі Ісмаіл (Судан) |
---|---|---|---|---|
Макгопа 57' Макаэна 90+5' | ||||
1/4 фіналу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2 лютага 2024 20:00 |
Нігерыя | 1:0 | Ангола | Фэлікс Уфуэ-Буаньі, Абіджан Судзьдзя: Іса Сі (Сэнэгал) |
---|---|---|---|---|
Лукман 41' | ||||
2 лютага 2024 23:00 |
ДР Конга | 3:1 | Гвінэя | Алясан Утара, Абіджан Судзьдзя: Мустафа Гарбаль (Альжыр) |
---|---|---|---|---|
Мбэмба 27' Віса 65' (пэн.) Масюакю 82' |
Баё 20' (пэн.) | |||
3 лютага 2024 20:00 |
Малі | 1:2 (д. ч.) | Кот д’Івуар | Стад-дэ-ля-Пэ, Буаке Судзьдзя: Магамэд Адэль (Эгіпет) |
---|---|---|---|---|
Даржэлес 71' | Адынгра 90' Дыякітэ 120+2' | |||
3 лютага 2024 23:00 |
Каба-Вэрдэ | 0:0 | ПАР | Шарль Канан Бані, Ямусукра Судзьдзя: Жан-Жак Ндаля Нгамбо (ДР Конга) |
---|---|---|---|---|
Пэнальці | ||||
1:2 | ||||
1/2 фіналу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]7 лютага 2024 20:00 |
Нігерыя | 1:1 | ПАР | Стад-дэ-ля-Пэ, Буаке Судзьдзя: Амін Амар (Эгіпет) |
---|---|---|---|---|
Троост-Эконг 67' (пэн.) | Макаэна 90' (пэн.) | |||
Пэнальці | ||||
4:2 | ||||
7 лютага 2024 23:00 |
Кот д’Івуар | 1:0 | ДР Конга | Алясан Утара, Абіджан Судзьдзя: Мутаз Ібрагім (Лібія) |
---|---|---|---|---|
Алер 65' | ||||
Матч за 3-е месца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]10 лютага 2024 23:00 |
ПАР | 0:0 | ДР Конга | Фэлікс Уфуэ-Буаньі, Абіджан Судзьдзя: Бамлак Тэсэма Вэеса (Этыёпія) |
---|---|---|---|---|
Пэнальці | ||||
6:5 | ||||
Фінал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]11 лютага 2024 23:00 |
Нігерыя | 1:2 | Кот д’Івуар | Алясан Утара, Абіджан Судзьдзя: Даганэ Бэйда (Маўрытанія) |
---|---|---|---|---|
Троост-Эконг 38' | Кесье 62' Алер 81' | |||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Africa Cup of Nations to switch from January staging to June in 2019». The Guardian.
- ^ «Africa Cup of Nations: Date switch makes African players more attractive, say agents». BBC Sport.
- ^ Imary, Gerald (21.07.2017). «African Cup of Nations finally moved away from mid-season and expanded from 16 to 24 teams». The Independent.
- ^ «FIFA Council makes key decisions for the future of football development». FIFA.
- ^ «CAF President Dr Motsepe announces African Super League launch details, AFCON 2023 and Champions League key decisions». CAF Online.
- ^ Southby, Ben (3.07.2022). «Africa Cup of Nations 2023 finals have been postponed and moved to January 2024 due to weather concerns in Ivory Coast». Eurosport.
- ^ «Mozambique seal AFCON return after dramatic win over Benin». CAF Online.
- ^ «La Côte d’Ivoire lance un appel d’offres pour la construction d’infrastructures sportives et d'hébergements». Abidjan.net.
- ^ La moitié des stades sont prêts (фр.) // L’Expression: Sports, 20 лютага 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кубак афрыканскіх нацыяў на сайце CAFonline.com