Сафіян Буфаль
| Сафіян Буфаль | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 17 верасьня 1993[1][2][3] (32 гады) | |
| Рост | 175 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Гаўр | |
| Нумар | 17 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2012—2015 | Анжэ | 46 (4) |
| 2015—2016 | Ліль | 43 (14) |
| 2016—2020 | Саўтгэмптан | 70 (3) |
| 2018—2019 | → Сэльта | 35 (3) |
| 2020—2023 | Анжэ | 56 (13) |
| 2023—2024 | Аль-Раян[d] | 11 (3) |
| 2024—2026 | Юніён Сэн-Жылюаз | 27 (0) |
| 2026— | Гаўр | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2016— | Марока | 46 (8) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Сафія́н Буфа́ль (па-арабску: سفيان بوفال; нар. 17 верасьня 1993 году) — мараканскі футбаліст, атакуючы паўабаронца францускага клюбу «Гаўр» і нацыянальнай зборнай Марока. Нарадзіўся ў Парыжы, але пастанавіў сабе гуляць за гістарычную радзіму.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў займацца ў футбольнай акадэміі клюбу «Анжэ». У клюбе дэбютаваў у веку 18 гадоў, калі выйшаў на зьмену партнэру па дружыне ў хатнім матчы супраць клюбу «Істр» у жніўні 2012 году. Упершыню зьявіўся ў пачатковым складзе ў матчы Лігі 2 супраць усё ж таго «Істру», калі клюб здабыў перамогу зь лікам 4:2. У наступным гулец стаў гульцом асноўнага складу нават па выхадзе ў Лігу 1. 9 студзеня 2015 году Буфаль перайшоў у «Ліль», імгненна ўразіўшы добрай гульнёй. За першыя 14 матчаў гулец тройчы адзначаўся трапнымі ўлучэньнямі ў брамы супернікаў. Наступны сэзон 2015—2016 гадоў стаў яшчэ больш шыкоўным у выкананьні паўабаронцы, то бок ён здабыў 12 галоў у 35 матчах ва ўсіх спаборніцтвах, і, тым самым, выклікаў цікавасьць з боку некаторых найбуйнейшых клюбаў ва ўсім сьвеце. 29 жніўня 2016 году было агалошана аб пераходзе мараканца ў табар ангельскага «Саўтгэмптана» на тэрмін 5 гадоў[6]. Паводле зьвестак, трансфэр футбаліста каштаваў клюбу 16 млн фунтаў[7][8]. У Ангельшчыне справы футбаліста не задаліся, то бок за першы сэзон ён толькі двойчы ўлучыў мяч у браму суперніка. У выніку, у ліпені 2018 году было абвешчана, што гулец на сэзон далучыцца да гішпанскай «Сэльты» на правах арэнды[9]. 5 кастрычніка 2020 Буфаль павярнуўся ў родны клюб «Анжэ» як вольны агент.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гулец дэбютаваў у складзе зборнай Марока 26 сакавіка 2016 году ў матчы кваліфікацыі Кубка афрыканскіх нацыяў супраць зборнай Каба-Вэрдэ. Матч скончыўся перамогай мараканцаў. Сам розыгрыш Кубка афрыканскіх нацыяў Буфэль быў вымушаны прамінуць праз пашкоджаньне[10]. А на чэмпіянат сьвету 2018 году галоўны трэнэр дружыны Эрвэ Рэнар нечакана не ўлучыў паўабаронца ў заявачны сьпіс. Першае зьяўленьне гульца на вялікім турніры адбылося на Кубку афрыканскіх нацыяў 2019 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Юніён»:
- Чэмпіён Бэльгіі: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Sofiane Boufal // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ SOFIANE BOUFAL // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Sofiane Boufal // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ L'Équipe (фр.) — Groupe Amaury, 1946. — ISSN 0153-1069; 2263-4940
- ↑ https://www.footballdatabase.eu/fr/joueur/details/177703-sofiane-boufal
- ↑ «Sofiane Boufal joins Southampton from Lille on five-year contract». Southampton F.C.
- ↑ Thomas, Lall (29 August 2016). «Southampton confirm signing of Sofiane Boufal — Sky sources believe it to be for club record £16m». Sky Sports.
- ↑ «Sofiane Boufal: Southampton break transfer record to sign midfielder from Lille». BBC Sport.
- ↑ «Boufal set to join Celta Vigo on loan». BBC Sport.
- ↑ «Afcon 2017: Sofiane Boufal of Southampton misses out for Morocco». BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 17 верасьня
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Футбалісты клюбу «Гаўр»
- Футбалісты клюбу «Анжэ»
- Футбалісты клюбу «Ліль»
- Футбалісты клюбу «Саўтгэмптан»
- Футбалісты клюбу «Сэльта» Віга
- Футбалісты клюбу «Аль-Раян»
- Футбалісты клюбу «Юніён» Сэн-Жыль
- Футбалісты зборнай Марока
- Францускія футбалісты
- Мараканскія футбалісты