Флевалянд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Флевалянд
нід. Flevoland

Сьцяг
Гімн Waar wij steden doen verrijzen…[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна Нідэрлянды
Статус правінцыя
Адміністрацыйны цэнтар Лелістад
Дата ўтварэньня 1 студзеня 1986
Каралеўскі камісар Леэн Вербээк
Насельніцтва (2017)
410215 (11-е месца)
Шчыльнасьць 289 чал./км²
Канфэсійны склад Пратэстанты (25 %)
 каталікі (13 %)
Плошча Усяго 2412,3 км²
Суша 1417,5 км²
Вада 994,8 км² км² (11-е месца)
Месцазнаходжаньне Флевалянду
Флевалянд на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 NL-FL
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Фле́валянд (па-нідэрляндзку: Flevoland) — правінцыя ў цэнтры Нідэрляндаў, якая складаецца з Ноордоостпольдэру (Noordoostpolder), Усходняга Флевалянду (Oostelijk Flevoland) ды Паўднёвага Флевалянду (Zuidelijk Flevoland). Правінцыя паўстала дзякуючы працам па асушэньні былого возера Зёйдэрзээ (Zuiderzee) з выспамі Урк (Urk) ды Схоклянд (Schokland) у ім. Правінцыя была заснаваная 1 студзеня 1986 году, і зьяўляецца самай маладой з усіх правінцыяў Нідэрляндаў. Цяпер складаецца з 6 муніцыпалітэтаў. Адміністрацыйны цэнтар — Лелістад, аднак найбуйнейшым местам зьяўляецца — Альмэрэ. Паводле дадзеных за 2017 год насельніцтва Флевалянду складала 410 215 чалавек (11-е месца сярод астатніх правінцыяў).

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваё імя правінцыя атрымала ад назвы возера Флевамээр (Flevomeer) ці Lacus Flevo, як гэтае возера было запісанае старажытнарымскім географам Пампоніем Мелам у ягонай Хораграфіі ў 44 годзе н. э.: «Паўночны рукаў Райну пашыраецца і ператвараецца ў возера Флева, потым агінае выспу з такойсама назвай і далей цячэ як звычайная рака да мора».

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кветкавае поле ля Зээвольдэ

Агульная плошча правінцыі — 2 412,30 км² (плошча сушы — 1 417,5 км² (11-е месца), плошча вады — 994,8 км²). З прычыны таго, што правінцыя месьціцца на асушаных тэрыторыях, яна ляжыць у сярэднім на 5 м ніжэй за ўзровень мора.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]