Вымнянка
Выгляд
Вымнянка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Раніна |
Вусьце | Каспля |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 38 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,4 м³/с |
Плошча басэйну | 357 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,7 ‰ |
Вымня́нка, Вымніца — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Касплі (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Віцебскім раёне. Даўжыня 38 км. Плошча вадазбору 357 км². Выдатак вады ў вусьці 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Правыя: Паловец
На рацэ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выцякае з возера бяз назвы каля вёскі Раніна, цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша, працякае праз возера Вымна, пратокай злучаецца зь Янавіцкім возерам. Упадае ў Касплю каля вёскі Пранікаў.
Даліна да вёскі Півавараў трапэцападобная, шырынёй 300—500 м. Абалона перарывістая, шырыня яе да 500 м. Рэчышча зьвілістае, шырынёй 6—10 м[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 109.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 109.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.