Перайсьці да зьместу

Віцьба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Віцьба
лац. Vićba
Віцьба ў гістарычным цэнтры Віцебску
Віцьба ў гістарычным цэнтры Віцебску
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Паддуб’е
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 33 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,8 м³/с
Плошча басэйну 275 км²
Нахіл воднай паверхні 2,9 ‰

Ві́цьба — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзьвіны. Цячэ ў Віцебскім раёне. Даўжыня 33 км. Плошча вадазбору 275 км². Выдатак вады ў вусьці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 .

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Парк у Віцебску на рацэ Віцьба (2021 год)

Пачынаецца за 3 км на ўсход ад вёскі Паддуб’я, цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша. У ніжняй плыні на працягу 5 км цячэ ў межах Віцебску, дзе і ўпадае ў Дзьвіну[1].

У яе сутоках зь Дзьвіной, паводле Віцебскага летапісу, у 974 годзе заснавалі места.

Каб папоўніць Віцьбу чыстай вадой, з 1991 году ствараецца водная сыстэма дзеля перакідваньня вады з кар’ераў вытворчага аб′яднаньня «Даляміт».

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 99.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 99.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971