Фунт Сьвятой Гэлены
Выгляд
Фунт Сьвятой Гэлены | |
Краіна | Выспа Сьвятая Гэлена |
---|---|
Падзел | пэнс |
Код ISO-4217 | SHP |
Скарачэньне | £ |
Сымбаль | £ |
Абменны курс: (15 лютага 2008 (Даляр ЗША)) | 0,511 |
Фунт Сьвятой Гэлены (код ISO 4217: SHP) — афіцыйная валюта Сьвятой Гэлены. Фунт дзеліцца на 100 пэнсаў. Як заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі Сьвятая Гэлена эмітуе сваю валюту ў жорсткай прывязцы да брытанскага фунта, па абменным курсе 1:1.
Першапачаткова на выспах ужывалася брытанская валюта, якая дзялілася на 20 шылінгаў, а яны, у сваю чаргу, дзяліліся на 12 пэнсаў. Да лютага 1961 году паралельна, на выспах, абарачаўся і паўднёваафрыканскі фунт.
З 1976 году Сьвятая Гэлена ўвяла ўласную валюту. У наш час ужываюцца манэты вартасьцю 1, 2, 5, 10, 20 і 50 пэнсаў, 1 і 2 фунты і банкноты вартасьцю 5, 10 і 20 фунтаў.