Ёркшыр
| Ёркшыр | |
| Yorkshire | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | гістарычнае графства |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ёрк |
| Райдынгі | 1 паўночны • 2 заходні • 3 усходні |
| Найбуйнейшыя гарады | |
| Дата скасаваньня | 1974 |
| Насельніцтва (1991) | 3 978 484 чал[2] |
| Плошча | 11 903 км² |
| Шырата | 54 |
| Даўгата | -2 |
| Месцазнаходжаньне Ёркшыру | |
| Ёркшыр на мапе Ангельшчыны
| |
| Мапа Ёркшыру | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +0 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Ё́ркшыр (па-ангельску: Yorkshire, [ˈjɔrkʃər] — гістарычнае графства на поўначы Ангельшчыны, найвялікшае ў Вялікабрытаніі[3]. Плошча — 11 903 км².
Мяжуе зь іншымі гістарычнымі графствамі: Дарэмам, Лінкальншырам, Нотынгэмшырам, Дэрбішырам, Чэшырам, Лянкашырам і Ўэстмарлэндам[4]. Падзяляецца на тры гістарычныя раёны, або райдынгі: паўночны, заходні і ўсходні.

Цяпер Ёркшыр не зьяўляецца адміністрацыйнаю адзінкаю: у 1974 року была праведзеная рэарганізацыя, і гістарычнае графства было пераўтворанае ў адміністрацыйныя графствы Паўночны Ёркшыр, Паўднёвы Ёркшыр, Заходні Ёркшыр ды Ўсходні райдынг Ёркшыру. Большая частка Ёркшыру ўваходзіць у склад рэгіёну Ёркшыр і Гамбэр.
Назва графства складаецца з назвы цэнтральнага месца Ёрк ды ангельскае адміністрацыйнае адзінкі шыр. Акрамя Ёрку, іншымі местамі зьяўляюцца Лідс, Шэфілд, Кінгстан-апон-Гал, Брэдфард ды Ўэйкфілд.
Эмблема Ёркшыру — белая ружа каралеўскага роду Ёркаў, якая выкарыстоўваецца і на сьцягу графства.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ archINFORM (ням.) — 1994.
- ^ 200 years of the Census in Yorkshire (анг.) (PDF) National Statistics Праверана 15 July 2008 г.
- ^ G. Gibbons, Yorkshire: Britain’s Largest County (London: Geographica Ltd., 1969).
- ^ The historic counties of England (анг.). JLCarr.info. Праверана 24 October 2007 г. Архіўная копія ад 8 February 2005 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (анг.)
- Гісторыя Ёркшыру (анг.)