Перайсьці да зьместу

Удалая лічба Слэвіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Удалая лічба Слэвіна
па-ангельску: Lucky Number Slevin
Жанр крымінальны трылер[d], нэануар[d], камэдыйны трылер[d], драматычны фільм і баявік[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
У ролях
Кампазытар
Мантаж Эндру Г’юм[d]
Распаўсюд ‎Мэтра-Голдвін-Маер і Netflix
Дата выхаду 2006
Працягласьць 109 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Уда́лая лі́чба Слэ́віна» (па-ангельску: Lucky Number Slevin) — нэануарны фільм 2006 году рэжысэра Пола Макгігана. Сцэнар да фільму напісаў Джэйсан Сьмілавіч[2][3]. Галоўныя ролі выканалі Джош Гартнэт, Морган Фрымэн, Бэн Кінгсьлі, Люсі Лью, Стэнлі Туччы і Брус Ўіліс. Дзея фільму круціцца вакол нявіннага чалавека, якога ўцягнулі у вайну паміж двума суперніцкімі злачыннымі кланамі ў Нью-Ёрку.

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Два бухгальтары, якія вядуць справы ў незаконных спартовых стаўках, робяцца ахвярамі невядомых забойцаў. Затым на аўтобусным вакзале да маладога чалавека (Сэм Джагер) пад’язджае на вазку чалавек зь мянушкай Гудкэт (Брус Ўіліс). Ён распавядае хлопцу гісторыю пра Макса (Скот Гібсан), які два дзесяцігодзьдзі таму пазычыў у злачынцаў грошы на стаўку. Як выяўляецца, Макс атрымаў паведамленьне аб дамоўленасьці наступнага забегу, дзе адзін з коняў мусіць здабыць перамогу. Гэтыя зьвесткі былі выпадкова падслуханыя ў размове паміж злачынацамі. Неўзабаве конь памёр падчас гонкі, а кіраўнікі мафіі вырашылі забіць Макса і ўсю ягоную сям’ю, якая складалася з жонкі і сына, каб больш аніхто ня спрабаваў рабіць стаўкі на дамоўленыя вынікі. Пасьля расповяду Гудкэт забівае хлопца і валочыць ягонае цела ў цяжкавік.

Тым часам Слэвін Келеўра (Джош Гартнэт) прыязджае ў кватэру свайго сябра Ніка Фішэра ў Нью-Ёрк, але самога хлопца ў хаце няма. Да Слэвіна прыходзіць суседка Ніка Ліндсі (Люсі Лью), якая дзівіцца зьнікненьню Ніка. Яна мяркуе, што Нік мажліва зьнік, і кажа, што пасьля працы хоча зрабіць зь Нікам уласнае расьсьледваньне ягонага зьнікненьня. Па ейным сыходзе Слэвіна выкрадаюць два памагатыя злачынца зь мянушкай Бос (Морган Фрымэн). Слэвін спрабуе распавесьці, што ён ня Нік, але Бос загадвае яму вярнуць вялікую пазыку на азартныя гульні альбо забіць сына свайго суперніка Рабіна (Бэн Кінгсьлі). Бос лічыць, што Рабін нясе адказнасьць за забойства ягонага сына. Слэвін вяртаецца ў кватэру, але яго зноў выкрадаюць, на гэты раз два з габрэя, памагатых Рабіна. Як і папярэднік, ён таксама лічыць, што Слэвін ёсьць Нікам, а таксама патрабуе ад яго вяртання вялікай запазычанасьці на азартныя гульні.

Пасьля некаторага часу Слэвін згаджаецца забіць Рабінава сына Іцгака (Майкл Рубэнфэлд), які ёсьць гомасэксуалістам. Адначасна з гэтым, становіцца вядома, што за выкраданьнямі Слэвіна адказны Гудкэт, які кожнага з босаў вымусіў запатрабаваць з хлопца грошы. Згодна з плянам Слэвін мусіць забіць Іцгака у ягонай кватэры, а потым Гудкэт заб’е Слэвіна, каб абставіць усё як самагубства палюбоўнікаў.

Усё гэта цікавіць сьледчага Брыкоўскага (Стэнлі Туччы), які назірае за будынкамі Боса і Рабіна. Ён даведваецца, што Гудкэт вярнуўся ў горад пасьля доўгай адсутнасьці, і лічыць, што Слэвін неяк зьвязаны з Гудкэтам, Босам і Рабінамі. Выдаючы сябе за гомасэксуаліста Слэвін трапляе да хаты Іцгака і забівае яго, а Гудкэт забівае целаахоўнікаў сына Рабіна. Слэвін і Гудкэт выкрадаюць Рабіна і Боса. Зьдзіўленыя злачынцы не разумеюць, хто такі Слэвін і навошта ён іх выкраў, на што хлопец распавядае, што ён, насамрэч, ёсьць сынам Макса, якога два дзесяцігодзьдзі таму забілі Рабін і Бос. Слэвін забівае злачынцаў. Пазьней Брыкоўскі атрымлівае паведамленьне ад свайго боса, які ўзгадаў, што некалі расьсьледваў справу Макса і ўзгадаў, што мянушка каня, на ягона небарака зрабіў стаўку, была Слэвін. У самаходзе Брыкоўскі зьяўляецца Слэвін, які забівае Брыкоўскага. Справа ў тым, што Брыкоўскі сам раней рабіў стаўкі на грошы Рабіна і Боса, і таму быў ім вінны. Каб спліціць пазыку, тады двацацць гадоў таму ён забіў жонку Макса. Выкрываецца, што сам Гудкэт мусіў забіць хлопчыка сына Макса, але пашкадаваў яго і забраў сабе на гадаваньне.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Фільм атрымаў зьмяшаныя водгукі. На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 52% зь сярэднім рэйтынгам 5,9/10, базуючыся на 153 рэцэнзіях крытыкаў. На іхную думку, фільм зашмат спрабуе быць такім жа разумным як і «Крымінальнае чытво», але ягоны сюжэт здаецца зусім перакручаным, а пэрсанажы празьмерна стылізаванымі. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаныя 53 балы з 100 магчымых, палягаючы на 36 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра ў цэлым зьмяшаныя і прахалодныя водгукі. Гледачы, апытаныя CinemaScore, надалі фільму адзнаку B+ паводле шкалы ад А да F.

  1. ^ а б в г Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  2. ^ «Lucky Number Slevin (2006)». AFI Catalog of Feature Films.
  3. ^ «Lucky Number Slevin». British Board of Film Classification.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]