Невен Субоціч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Невен Субоціч
Neven subotich.JPG
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 сьнежня 1988(1988-12-10)[1][2] (31 год)
Баня Лука, Сацыялістычная Рэспубліка Босьнія і Герцагавіна, СФРЮ
Рост 193 см
Вага 88 кг
Пазыцыя абаронца і цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Уніён
Нумар 3
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2007—2008
2008—2018
2017
2018—2019
2019—
Майнц 2
Майнц
Барусія Дортмунд
Кёльн (арэнда)
Сэнт-Эт’ен
Уніён
23 (3)
34 (4)
196 (15)
12 (0)
42 (3)
23 (1)
Зборныя
2009—2013 Сэрбія 36 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 чэрвеня 2020.

Невен Субоціч (па-сэрбску: Невен Суботић; нарадзіўся 10 сьнежня 1988 году, Баня-Лука, СФРЮ) — сэрбскі футбаліст, які выступае за нямецкі клюб «Уніён». Раней выступаў за нацыянальную зборную Сэрбіі на пазыцыі абаронцы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Невен нарадзіўся ў сям’і басьнійскіх сэрбаў[3]. Калі яму споўнілася 5 гадоў, сям’я пераехада ў нямецкі горад Шэмбэрг. У Нямеччыне Невен пачынаў сваю футбольную кар’еру. Ва ўзросьце сямі гадоў Невен увайшоў у склад моладзевага клюбу «Шварцэнбэрга». У 1999 годзе сям’я пераехала ў Солт-Лэйк-Сіці, дзе пражывала сваячніца Жэлька Субоціча, ягонага бацькі. У 2001 годзе сям’я пераехала ў штат Флорыда, дзе на Невен зьвярнуў увагу трэнер юнацкай зборнай ЗША Джон Элінгнэр. У 2006 годзе юнак пераехаў у Нямеччыну, каб гуляць за клюб «Майнц».

«Майнца 05»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Субоціч дэбютаваў у складзе «Майнца» ў сэзоне 2006—2007 гадоў у матчы супраць мюнхэнскай «Баварыі». Сэзон 2007—2008 гадоў каманда правяла ў Другой Бундэсьлізе, дзе Субоціч стаў адным зь лепшых абаронцаў.

«Барусія» Дортмунд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4 чэрвеня 2008 году Невен заключыў пяцігадовы кантракт з «Барусіяй». Дэбютаваў Субоціч у неафіцыйным матчы за Супэркубак Нямеччыны, дзе дортмундцам супрацьстаяла «Баварыя» Мюнхэн.

Міжнародныя выступленьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2005—2006 гады Невен выступаў за моладзевыя каманды ЗША. У сьнежні 2008 году Невен Субоціч адмовіўся ад месцаў у зборных ЗША й Босьніі й Герцагавіны й стаў гульцом зборнай Сэрбіі. Ягоны дэбют у зборнай адбыўся 28 сакавіка 2009 году ў матчы супраць Румыніі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Барусія»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Transfermarkt — 2000.
  2. ^ а б Base de Datos del Futbol Argentino
  3. ^ Neven Subotić: Spreman za Rumune. Novosti.rs

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Невен Субоцічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў