Беларускі калябарацыянізм з нацыстамі ў Другой сусьветнай вайне
Беларускі калябарацыянізм — прынятае ў савецкай і расейскай гістарыяграфіі абазначэньне палітычнага, эканамічнага і вайсковага супрацоўніцтва беларусаў з акупацыйнымі нямецкімі ўладамі падчас Другой Сусьветнай вайны.
Асноўнымі прычынамі беларускага калябарацыянізму з нацыстамі зьяўляюцца незадаволенасьць часткі насельніцтва савецкаю ўладаю (у тым ліку масавымі рэпрэсіямі і гвалтоўнай саветызацыяй у Заходняй Беларусі, далучанай да СССР у 1939 годзе) і дзейнасьць прадстаўнікоў Беларускай Народнай Рэспублікі[Крыніца?], групы прыхільнікаў ксяндза В. Гадлеўскага (ён сам і частка яго пасьлядоўнікаў у далейшым расчараваліся ў немцах і перайшлі да падпольнай барацьбы супраць іх)[Крыніца?], і інш.
Падрыхтоўка беларускай калябарацыі з нацыстамі да пачатку вайны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьвесткі, пададзеныя ў гэтым разьдзеле, выглядаюць недакладнымі. Глядзіце падрабязнасьці на старонцы абмеркаваньня. |
Падрыхтоўка беларускіх калябарацыяністаў Трэцім райхам пачалася ў сярэдзіне-канцы 1930-х гадоў[Крыніца?], калі пры Міністэрстве ўнутраных справаў Нямеччыны было створана Беларускае прадстаўніцтва — спачатку ў Бэрліне, а затым у іншых гарадах Нямеччыны. Яно займалася выяўленьнем і вербаваньнем асобаў, якія жадалі аказваць дапамогу Нямеччыне па беларускіх пытаньнях[Крыніца?]. Такім чынам, трэці прэзыдэнт БНР Васіль Захарка напісаў падрабязны даклад аб палітычным, эканамічным і культурным становішчы Беларусі, а таксама зьвярнуўся з мэмарандумам да Гітлера з запэўненьнямі падтрымкі[Крыніца?]. Акрамя таго, быў створаны Беларускі камітэт самапомачы — арганізацыя, якая актыўна вербавала сяброў сярод беларусаў, што пражываюць у Нямеччыне[Крыніца?]. З пачаткам Другой сусьветнай вайны нямецкае камандаваньне стварыла ў Варшаве і Бяла Падлясцы базы для перакідваньня беларускай нацыяналісцкай агентуры на тэрыторыю ЗССР[Крыніца?]. У Бэрліне, у лягеры Вуставу, зь ліку беларускіх нацыяналістаў былі арганізаваныя курсы прапагандыстаў і перакладнікаў для працы ў Беларусі пасьля зьмены ўлады[Крыніца?].
Калябарацыянізм у час нямецкай акупацыі Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разам з наступальнымі часткамі нямецкай арміі ў Беларусь з эміграцыі прыбылі асноўныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху: Фабіян Акінчыц, Уладзіслаў Казлоўскі, актывісты Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі, Іван Ермачэнка, Радаслаў Астроўскі і іншыя. У пачатковы пэрыяд вайны разьвіцьцё палітычнай і вайсковай калябарацыі ажыцьцяўлялася нязначнымі тэмпамі, што тлумачыцца посьпехамі немцаў на фронце і адсутнасьцю для іх неабходнасьці разьвіцьця калябарацыйных структураў. Нямецкае кіраўніцтва спадзявалася на хуткую перамогу ў вайне і скептычна ўспрымала здольнасьці беларускага насельніцтва да нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва з прычыны слабасьці этнічнай самасьвядомасьці[1]. Дзейнасьць калябарацыяністаў у гэты пэрыяд зводзілася ў асноўным да працы непалітычных структураў, найбуйнейшай зь якіх зьяўлялася Беларуская народная самапомач, створаная 22 кастрычніка 1941 году, мэтай якой абвяшчаўся клопат аб ахове здароўя, пытаньнях адукацыі і культуры.
Пры дапамозе беларускіх калябарацыяністаў нямецкія ўлады спрабавалі выкарыстаць у сваіх мэтах навуковыя кадры, якія апынуліся на акупаванай тэрыторыі. У чэрвені 1942 году імі было створана «Беларускае навуковае таварыства». Яго ганаровым прэзыдэнтам стаў гаўляйтэр Беларусі Вільгельм Кубэ. Аднак беларускія навукоўцы байкатавалі працу таварыства, і яно існавала толькі на паперы. Таксама былі створаныя іншыя непалітычныя калябарацыйныя структуры («Жаночая ліга», прафсаюзы і інш.). Разам з тым, спробы стварэньня беларускага Вольнага корпусу самаабароны былі няўдалымі праз моцнае супрацьдзеяньне вайсковых уладаў і СС[Крыніца?]. Стварэньне яго было абвешчана ў чэрвені 1942 году ў колькасьці 3 дывізій. Створана было, аднак, каля 20 батальёнаў, якія так і не вырашыліся ўзброіць, а ўжо ўвесну 1943 году быў распушчаны.
Абставіны, якія склаліся да 1943 году, прымусіла нямецкае камандаваньне пераглядзець сваё стаўленьне да калябарацыйнага руху. У значнай ступені гэта адбылося дзякуючы высілкам міністра ўсходніх акупаваных тэрыторыяў А. Розэнбэрга, які зьяўляўся прыхільнікам стварэньня калябарацыйных адміністрацыяў. 22 чэрвеня 1943 году быў фармальна створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які фактычна існаваў з 1942 году. З ініцыятывы Кубэ 27 чэрвеня 1943 году было абвешчана стварэньне Рады даверу пры Генэральным камісарыяце «Беларусь». Гэты орган уяўляў сабой адміністрацыйную камісію, адзінай задачай якой была адпрацоўка і прадстаўленьне акупацыйным уладам пажаданьняў і прапановаў ад насельніцтва. 21 сьнежня 1943 году замест Рады даверу з ініцыятывы К. Готбэрга (які стаў Генэральным камісарам пасьля забойства партызанамі Кубэ) была створаная Беларуская цэнтральная рада (БЦР), прэзыдэнтам якой прызначаны начальнік управы Менскай акругі Р. Астроўскі (1887—1976). Дзейнасьць Рады не была эфэктыўнай, паколькі Рада ня мела рэальнай палітычнай улады (толькі ў пытаньнях сацыяльнай апекі, культуры і адукацыі мела права на адносна самастойныя рашэньні), а яе чальцы прытрымваліся розных поглядаў на будучыню Беларусі і часьцяком ня ведалі мясцовых рэаліяў. Рада ўскосна была зьвязаная з вайсковымі злачынствамі — у прыватнасьці, з ажыцьцяўленьнем этнічных чыстак супраць польскага насельніцтва.
У акупаванай Беларусі выдавалася мноства калябарацыйных газэтаў і часопісаў: «Беларуская газэта», «Пагоня», «Bielaruski holas», «Новыя шлях» і т. д. Гэтыя выданьні вялі антысэміцкую[Крыніца?], антысавецкую і пранацысцкую прапаганду. У адмысловым артыкуле, апублікаваным 25 верасьня 1943 году пасьля зьнішчэньня Кубэ ў «Беларускай газэце», яе рэдактар Уладзіслаў Казлоўскі пісаў:
Сэрца сьціскае скруха… Яго (гэта значыць Кубэ — аўт.) няма больш сярод нас. Генэральны камісар Вільгельм Кубэ быў адным з найлепшых, найшчырэйшых сяброў…, які думаў і казаў так, як кожны беларускі нацыяналіст…
23 лютага 1944 году Курт фон Готбэрг выдаў загад аб стварэньні Беларускай краёвай абароны (БКА) — вайсковага калябарацыйнага фармаваньня, кіраўніком якога быў прызначаны Францішак Кушаль, і даручыў БЦР правесьці мабілізацыю. Сфармаваныя да канца сакавіка 45 батальёнаў БКА былі кепска ўзброеныя. Паступова зьніжалася іх дысцыпліна, бракавала афіцэраў. Да канца акупацыі БКА выкарыстоўвалася для барацьбы з партызанамі, аховы розных аб’ектаў і гаспадарчых працаў{{Няма крыніцы]}. Найважнейшымі кірункамі дзейнасьці БЦР на завяршальным этапе вайны сталі рэарганізацыя частак БКА і папаўненьне беларускіх вайсковых фармаваньняў за кошт вербаваньня новых жаўнераў, стварэньня дапаможных кантынгэнтаў для іхняга выкарыстаньня ў сыстэме абароны Нямеччыны, арганізацыя антысавецкага партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. Першапачаткова меркавалася перафармаваць БКА ў Беларускі легіён. У рамках падрыхтоўкі да гэтай рэарганізацыі ў верасьні 1944 г. у Бэрліне быў створаны першы кадравы батальён БКА (422 чалавекі) пад камандаваньнем капітана Пятра Касацкага, які стаў рэзэрвам і школай афіцэрскіх кадраў для будучых частак. Тады ж зь ліку завэрбаваных «Саюза Беларускай Моладзі» ў якасьці «памочнікаў СПА» (ад 2,5 да 5 тыс. чалавек) былі адабраныя групы для навучаньня ў зэнітна-артылерыйскай школе. Пасьля сканчэньня курсу вучобы іх улучылі ў склад частак супрацьпаветранай абароны Бэрліну.
27 чэрвеня 1944 году ў Менску быў праведзены Другі Ўсебеларускі кангрэс, у якім прынялі ўдзел большасьць актыўных лідэраў калябарацыяністаў. Кангрэс праходзіў ва ўмовах набліжэньня да Менску чырвонай арміі, якая праводзіла буйную наступальную апэрацыю ў Беларусі. На кангрэсе было прынята рашэньне, што БЦР зьяўляецца адзіным законным урадам Беларусі, а таксама была выказана падтрымка Нямеччыны. Былі таксама распрацаваныя пляны антысавецкіх дывэрсійных і партызанскіх апэрацыяў на Беларусі, у выпадку поўнага адступленьня нямецкіх войскаў зь яе тэрыторыі.
Зянон Пазьняк даў наступную ацэнку тым падзеям:[2]
Аднак незьнішчальнасьць Беларусі і беларускай нацыянальнай ідэі засьведчыла тым часам Другая сусьветная вайна. З 1941 па 1944 гады цэнтральная Беларусь (на якой дзейнічала нямецкая цывільная адміністрацыя на чале з В. Кубэ) перажыла моцны нацыянальны ўздым. Гэта ўшчэнт зьбянтэжыла бальшавікоў і прывяло Маскву ў шаленства. Зь вяртаньнем саветаў на Беларусь сотні тысячаў сьвядомых беларусаў эмігравалі на Захад.
Арганізацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускі корпус самааховы
- Беларускія мужы даверу
- Беларуская рада даверу
- Беларуская цэнтральная рада
- Беларуская народная самапомач
- Беларускае культурнае згуртаваньне
- Беларуская краёвая абарона
Асноўныя калябарыцыйныя фармаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Курсы афіцэраў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ва ўзброеных сілах Нямеччыны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1-ы Беларускі штурмавы зьвяз
- Беларускі батальён чыгуначнай аховы
- 13-ы Беларускі паліцыйны батальён СД
- Наваградзкі эскадрон
- 1-ы Кадравы батальён Беларусай Краёвай Абароны
- Брыгада дапаможнай паліцыі парадку «Зыглінг»
- 30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)
- Грэнадэрская брыгада войск СС (1-я беларуская)
- Корпус Беларускай Самааховы (БСА). Кіраўнік Іван Ермачэнка.
- Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Прэзыдэнт Радаслаў Астроўскі.
- Беларуская краёвая абарона (БКА). Камандзір Францішак Кушаль.
- Саюз беларускай моладзі (СБМ). Кіраўнікі — Надзея Абрамава (1942—1943), Міхаіл Ганько (с 1943).
- Беларуская народная самапомач (БНС) — акупацыйная паліцыя. Кіраўнік Юры Сабалеўскі.
- Беларуская рада даверу. Намесьнік Вацлаў Іваноўскі.
- Батальён «Дальвіц».
- 38-я грэнадэрская дывізія СС «Нібэлюнген»
Батальёны «Schuma»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шума (па-нямецку: Schuma) — беларуская дапаможная паліцыя парадку. Прыведзены зьвесткі па батальёнах з 1942 па 1944 гады.
№ батальёну | Сфармаваны | Разьмяшчэньне | Падпарадкаваньне | Колькасьць 1943—1944 |
---|---|---|---|---|
№ 45 (ахоўны) | верасень 1943 | Баранавічы | Начальнік паліцыі парадку «Беларусі» | - |
№ 46 (ахоўны) | лета 1943 | Наваградак | Начальнік паліцыі парадку «Беларусі» | - |
№ 47 (ахоўны) | лета 1943 | Менск | Начальнік паліцыі парадку «Менск» | - |
№ 48 (франтавы) | лета 1943 | Слонім | Начальнік паліцыі парадку «Беларусі» | 592-(615) 590 |
№ 49 (ахоўны) | лета 1943 | Менск | Начальнік паліцыі парадку «Менск» | 327—314 |
№ 56 (артылерыйскі) | 04.1943 | Менск | Начальнік паліцыі парадку «Менск» | ? |
№ 60 (франтавы) | 01.1944 | Сноў — Баранавічы | Начальнік паліцыі парадку «Беларусі» | 562—526 |
№ 64 (франтавы, з траўня 1944 — ахоўны) | 02.1944 | Глыбокае | Начальнік паліцыі парадку «Беларусі» | ?-65 |
№ 65 (франтавы) | 02.1944 | Наваградак | Начальнік паліцыі парадку «Беларусі» | ? — 477 |
№ 66 (франтавы) | 02.1944 | Слуцак | Начальнік паліцыі парадку «Беларусі» | ? — 172 |
№ 67 (ахоўны) | 02-03.1944 | Вілейка | Начальнік паліцыі парадку «Беларусі» | ? −23 |
№ 68 (франтавы)[3] | 15.03.1944 | Наваградак | Начальнік паліцыі парадку «Беларусі» | 150 − 600 |
№ 69 (франтавы) | 03.1944 | Магілёў | Фюрэр СС і паліцыі «Менск» |
Калябарацыяністы пасьля захопу Беларусі бальшавікамі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адразу пасьля правядзеньня II Усебеларускага кангрэса пачалася эвакуацыя кіраўніцтва і калябарацыйных фармаваньняў у Нямеччыну, дзе яны працягнулі сваю дзейнасьць. У ліпені—жніўні 1944 году ў распараджэньне БЦР быў перададзены цэнтар падрыхтоўкі абвэра ў Дальвіцы (Усходняя Прусія), які атрымаў вялікае папаўненьне з эвакуяваных батальёнаў БКА[Крыніца?]. У першых лічбах красавіка 1945 г. было дасягнута пагадненьне з прадстаўнікамі спэцслужбаў Трэцяга Райху пад кіраўніцтвам штурмбаннфюрэра СС Ота Скарцэні аб разгортваньні на базе гэтага цэнтру адмысловага батальёну «Дальвіц» колькасьцю да 700—800 чалавек. Акрамя таго, па загадзе райхсфюрэра СС Гімлера была створаная новая 30-я дывізія войскаў СС (Беларуская № 1), якая называлася таксама штурмавой брыгадай СС «Беларусь». Актыўны ўдзел у фармаваньні гэтых падразьдзяленьняў браў Язэп Сажыч (які стаў у 1982 годзе шостым прэзыдэнтам Беларускай Народнай Рэспублікі), які перадаў у брыгаду СС 101 падрыхтаванага ім курсанта школы малодшых афіцэраў. 30 красавіка 1945 году дывізія здалася амэрыканскім войскам[Крыніца?].
Пасьля завяршэньня вайны большасьць кіраўнікоў калябарацыйнага руху пераехалі ў ЗША (у тым ліку Радаслаў Астроўскі), краіны Заходняй Эўропы і Аўстралію, дзе стварылі беларускія нацыянальныя арганізацыі або ўліліся ў шэрагі існых, якія выкарыстоўваліся для барацьбы з ЗССР. Ёсьць зьвесткі пра супрацоўніцтва некаторых прадстаўнікоў беларускага руху з ЦРУ, якое арганізоўвала антысавецкія дывэрсійныя атрады, у якіх удзельнічалі і некаторыя былыя калябарацыяністы, напрыклад Міхал Вітушка або Янка Філістовіч[Крыніца?].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Белорусские коллаборационистские формирования в эмиграции (1944—1945): Организация и боевое применение» // Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941—1945. М.: Вече, 2008.
- Романько О. В. Часткі ахова правапрадку: ад самааховы да беларускай паліцыі
- Беларускі нацыяналізм — слоўнік
- Юры Туронак «Мэтады акупацыі Беларусі. Стаўка Кубэ на беларускі нацыяналізм».
- Местная вспомогательная полиция на территории Беларуси (июль 1941 — июль 1944 гг.)
- Соловьев А. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность и крах. Минск, 1995
|