Перайсьці да зьместу

Рада Случчыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Беларуская Рада Случчыны»)

Ра́да Слу́ччыны, Слуцкая беларуская рада — выканаўчы і распарадчы орган улады ў Слуцку і Слуцкім павеце з 16 лістапада 1920 да 20 студзеня 1921.

Абраная 14 лістапада 1920 году на Зьезьдзе Случчыны са 107 дэлегатаў з Слуцку і 15 валасьцей, і прадстаўнікоў арміі генэрала Булак-Балаховіча. Зьезд адбыўся ў вялікай залі будынку Эдварда Вайніловіча. Галоўнаю задачаю рады была арганізацыя цывільнага кіраваньня на Случчыне, а таксама арганізацыя абароны краю.

21 лістапада 1920 году Рада Случчыны выдае дэклярацыю:

У момант самаазначэньня ўсіх народаў і змаганьня іх за сваю санастойнасьць і свабоду Беларуская Рада Случчыны выконвае волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасьці нашае бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе ўсяму сьвету аб дамаганьнях-намерах беларускага сялянства аб тым, што Беларусь павінна быць вольнай незалежнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах.

Абвяшчаючы аб гэтым і, зьяўляючыся выразіцелкай волі народу, Слуцкая Рада дэкляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднай Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту збоку чужаземных захопнікаў і ў выпадку патрэбы, нават, сілаю аружжа, нягледзячы на лічбовую перавагу ворага, думаючы, што наша справа — справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе.''

Пасьля наступу бальшавіцкага войска 6 сьнежня Рада Случчыны і беларускі штаб былі перанесеныя ў Подчыцы, а потым у вёску Грыцэвічы. 17 сьнежня Найвышэйшая рада БНР прызначыла капітана Андрэя Якубецкага галоўнакамандуючым войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пасьля выцясьненьня вялікіх аддзелаў у Польшчу Рада Случчыны пераехала ў Баранавічы. Стала зразумела, што беларускае войска больш ня можа супрацьстаяць арміі бальшавікоў. На нарадзе ў Баранавічах было прынятае рашэньне аб спыненьні ваенных дзеяньняў і адводзе беларускіх аддзелаў на тэрыторыю, занятую палякамі.

У Баранавічах Рада нейкі час існавала без матэрыяльнай падтрымкі. 20 студзеня 1921 году на пасяджэньні частка сяброў Рады Случчыны прызнала сваім кіраўніком Станіслава Булак-Балаховіча і зьехала да яго. Частка Рады зьехала ў Вільню, частка засталася ў Баранавічах. Гэткім чынам Рада перастала існаваць.

Старшыня: Уладзімер Пракулевіч

Сябры (16 чалавек):

Кандыдаты: Маліноўскі, Мяшочэк, Валоцька, Міхайлоўскі, Дзятловіч

Выканаўчы орган (ці Прэзыдыюм) Рады

  • Грыцкевіч, А. П. Беларуская рада Случчыны / А. П. Грыцкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 — С. 399.
  • Змагар, А. Вызвольныя шляхі. — Кліўленд (ЗША): Выдавецтва Беларускага вызвольнага руху, 1965. — 63 с — 41—44.
  • Найдзюк, Я., Касяк, І. Беларусь учора і сяння: Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі / Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны; Укл. Н. Дашкевіч; Паслясл. А. Грыцкевіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 414 с — С. 181—183. — ISBN 5-343-01458-5.
  • Ю. Лістапад. Узьбіліся на свой шлях. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 4 сакавіка 1921. — № 9. — С. 4, 5.
  • Ю. Лістапад. Узьбіліся на свой шлях. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 11 сакавіка 1921. — № 10. — С. 3, 4.
  • Ю. Лістапад. Узьбіліся на свой шлях. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 18 сакавіка 1921. — № 11. — С. 3, 4.
  • «Наша думка» 1921, №9—11 (перадрук — Спадчына 1/1998 с 162—163) Юрка Лістапад «Узьбіліся на свой шлях»
  • Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах / [укладальнік, падрыхтоўка тэкстаў, ілюстрацыяў, аўтары заўваг й каментарыяў, паказальнікі: А. Гесь, У. Ляхоўскі, У. Міхнюк; прадмова У. Ляхоўскага]. — Мн.: Медысонт, 2006. — 399 с — (Бібліятэка часопіса «Беларускі гістарычны агляд»; Матар’ялы да беларускай гісторыі). — ISBN 985-6530-37-7.