Белае (Барысаўскі раён)
Белае | |
трансьліт. Bielaje | |
Першыя згадкі: | канец XVIII стагодзьдзя |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Барысаўскі |
Сельсавет: | Прыгарадны |
Вышыня: | 200 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 11 чал. (2010) |
колькасьць двароў: | 7 (2008)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 177 |
Паштовы індэкс: | 202136[2] |
СААТА: | 6208826006 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°23′56″ пн. ш. 28°48′18″ у. д. / 54.39889° пн. ш. 28.805° у. д.Каардынаты: 54°23′56″ пн. ш. 28°48′18″ у. д. / 54.39889° пн. ш. 28.805° у. д. |
± Белае |
Бе́лае[3] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 4 км на ўсход ад Зачысьця, за 13 км на поўнач ад Лошніцы. 35 км на паўночны ўсход ад Барысава, 106 км ад Менску. Белае ўваходзіць у склад Прыгараднага сельсавету. Вёска разьмешчаная на раўніне, з заходняга боку глебы забалочаныя. Да бліжэйшай чыгуначнай станцыі Прыяміна 13 км. Мясцовай аўтамабільнай дарогай зьвязаная зь вёскай Зачысьце, ад якой празь вёску Новае Янчына можна даехаць да шашы Барысаў — Маісееўшчына.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядома з канца XVIII стагодзьдзя. У 1800 годзе належала Барысаўскаму касьцёлу, адносілася да Барысаўскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 году мела 8 гаспадарак, адносілася да Зачысцкай воласьці Барысаўскага павету. У 1917 годзе 10 гаспадарак. Ад лютага да лістапада 1918 году акупаваная арміяй Нямеччыны, ад жніўня 1919 году да мая 1920 году — пад уладай Польшчы. 1 студзеня 1919 году ўключаная ў склад новаўтворанай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). У лютым 1919 году перададзеная Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. 31 ліпеня 1920 году вернутая ў склад БССР. 20 жніўня 1924 году ўключаная ў склад Зачысцкага сельскага савету Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі. Ад 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 году ў складзе Менскай акругі, ад 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці. Перапіс 1926 году засьведчыў у вёсцы 27 гаспадарак. Падчас Другой Сусьветнай вайны ад 1 ліпеня 1941 году да 29 чэрвеня 1944 году ў акупацыі. У 1988 годзе налічвалася 15 гаспадарак. Згодна з рашэньнем Менскага абласнога Савету дэпутатаў ад 30 сакавіка 2016 году перададзеная ў склад Прыгараднага сельсавету[4].
Пляніроўка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пляне складаецца з плаўна выгнутай, амаль мэрыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу[1].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 11 чалавек
- 2008 год — 14 жыхароў[1]
- 1999 год — 19 чалавек
- 1988 год — 36 жыхароў[1]
- 1960 год — 87 жыхароў[1]
- 1926 год (перапіс) — 123 жыхары[1]
- 1917 год — 71 жыхар[1]
- 1897 год — 56 жыхароў[1]
- 1800 год — 49 жыхароў[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё ж з Белае // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 71
- ^ Справочник Адресов. Белпошта. Праверана 22 верасьня 2019 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 70
- ^ О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 (рас.)