Цімкі
Выгляд
| Цімкі, трансьліт. Cimki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Барысаўскі |
| Сельсавет | Прыгарадны |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 200 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°21′32,60″ пн. ш. 28°28′01″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 68 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 177 |
| Паштовы індэкс | 222144 |
| Нумарны знак | 5 |
| Цімкі на мапе Беларусі ± Цімкі | |
Ці́мкі[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 3 км на поўдзень ад Кішчынай Слабады, за 10 км на поўнач ад Барысава. Цімкі ўваходзяць у склад Прыгараднага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На вясковых могілках разьмешчаная брацкая магіла чацьвярых савецкіх воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1944 г. пры вызваленьні раёну ад нямецкіх захопнікаў. У 1981 г. на магіле пастаўлены абеліск. Каля будынку школы, у скверы з 1965 г. пастаўлены абеліск на ўшанаваньне памяці 40 землякам — воінам і партызанам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[2].
30 кастрычніка 2009 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Кішчынаслабадзкога сельсавету перададзеная ў склад Прыгараднага сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 68 жыхароў
- 2009 год — 87 жыхароў[4]
- 1999 год — 101 жыхар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 74
- ↑ Барысаўскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлаў (гал. рэд.) і інш. — Мн: БелСЭ, 1987. — С. 84.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя / Рэдкал.: Т. У. Бялова і інш.. — Мн: Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2010. — Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1