Перайсьці да зьместу

Мядзьведзеўка (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мядзьведзеўка, трансьліт. Miadźviedzieŭka
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Барысаўскі
Сельсавет Прыгарадны
Першыя згадкі 18 стагодзьдзе
Геаграфія
Вышыня НУМ 200 м
Часавы пас
Каардынаты 54°25′50,30″ пн. ш. 28°30′52,30″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 7 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 177
Паштовы індэкс 222143
Нумарны знак 5
Мядзьведзеўка на мапе Беларусі ±
Мядзьведзеўка
Мядзьведзеўка
Мядзьведзеўка
Мядзьведзеўка
Мядзьведзеўка
Мядзьведзеўка

Мядзьве́дзеўка[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 30 км на поўнач ад Барысава. Мядзьведзеўка ўваходзіць у склад Прыгараднага сельсавету.

Вядома ад 18 стагодзьдзя. У 1774 годзе вёска Мядзьвёдаўка, 4 двары, уладаньне М. Валовіча. У 1800 г. 9 двароў, 66 жыхароў. У 1897 г. 35 двароў, 221 жыхар, у Кішчынаслабодзкай воласьці Барысаўскага павету. У 1916 г. пачала дзейнічаць школа (1-клясная народная вучэльня). У 1917 г. 40 двароў, 289 жыхароў. Працавала кузьня. Ад лютага да сьнежню 1918 г. на тэрыторыі, акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 г. да траўня 1920 г. — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 г. у складзе БССР, ад лютага — у Літ.-Бел. ССР, ад 31 ліпеня 1920 году ў БССР. Дзейнічала працоўная школа 1-й ступені (у 1920 г. 23 вучні). Ад 20 жніўня 1924 г. у Бродаўскім сельсавеце Барысаўскага раёну Барысаўскай, ад 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 г. Менскай акруг, ад 20 лютага 1938 г. Менскай вобласьці. Паводле перапісу 1926 г. 58 двароў, 301 жыхароў. У 1930 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Іскра Ільліча» (цэнтар — в. Старынкі). У Вялікую Айчынную вайну ад пачатку ліпеня 1941 г. акупаваная нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. Падчас вайны загінула 4 вяскоўцы. У 1960 г. 155 жыхароў. У 1988 г. 17 гаспадарак, 29 жыхароў[2].

30 кастрычніка 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Бродаўскага сельсавету ў склад Прыгараднага сельсавету[3].

  • 2010 год — 7 чалавек
  • 2008 год — 9 чалавек, 7 гаспадарак[2].
  • 1999 год — 15 чалавек

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Транспартныя сувязі ажыцьцяўляюцца па мясцовай дарозе празь вёску Бродаўка і далей па шашы Барысаў — Маісееўшчына.

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 65
  2. 1 2 Мядзведзеўка. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 160
  3. «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)