Перайсьці да зьместу

Казлы (Барысаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казлы
трансьліт. Kazly
Былая назва: Казлы II
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Прыгарадны
Вышыня: 200 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 10 чал. (2010)
колькасьць двароў: 7 (2008)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 202136[2]
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°22′32.99″ пн. ш. 28°49′4.01″ у. д. / 54.3758306° пн. ш. 28.8177806° у. д. / 54.3758306; 28.8177806Каардынаты: 54°22′32.99″ пн. ш. 28°49′4.01″ у. д. / 54.3758306° пн. ш. 28.8177806° у. д. / 54.3758306; 28.8177806
Казлы на мапе Беларусі ±
Казлы
Казлы
Казлы
Казлы
Казлы
Казлы

Казлы́[3] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 7 км на паўднёвы ўсход ад Зачысьця, за 10 км на поўнач ад Лошніцы, 38 км на паўночны ўсход ад Барысава, 110 км ад Менска[1]. Казлы ўваходзяць у склад Прыгараднага сельсавету.

Пакуль існавала вёска Казлы I (Казлы), якая знаходзілася за два кілямэтры на поўдзень ад вёскі Зачысьце, вёска мела назву Казлы II.

У 1885 годзе засьценак у Зачысцкай воласьці Барысаўскага павета Менскай губэрні. Паводле перапісу насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 году ва ўладаньні казённага ведамства, мела 7 двароў. У 1917 годзе падзялялася на вёску, у якой было 19 гаспадарак і хутар з 8 гаспадаркамі. У 1918 годзе акупаваная Нямеччынай. Ад 1918 году да 1920 году — пад уладай Польшчы. У жніўні 1920 году ўсталяваная савецкая ўлада. 5 студзеня 1919 года адкрытая школа, у якой у 1920 годзе вучыліся 32 вучні. 20 жніўня 1924 году ўвайшла ў склад Зачысцкага сельсавету Барысаўскага раёну Барысаўскай акругі. Ад 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 году ў складзе Менскай акругі, ад 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці. Перапіс 1926 году паказаў, што ў вёсцы было 25 гаспадарак, у засьценку 11 гаспадарак. Пад час Другой Сусьветнай вайны да 1 ліпеня 1941 году да 29 чэрвеня 1944 году ў акупацыі. Пасьля вайны існавалі дзьве вёскі — Казлы I і Казлы II[4] (былы засьценак), якія ў 1976 годзе былі аб’яднаныя. У 1988 годзе налічвала 23 дамы. Адпаведна рашэньню Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30 сакавіка 2016 году перададзеная ў склад Прыгараднага сельсавету[5].

Адзіная вуліца арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудавана двухбакова, няшчыльна, драўлянымі жылымі дамамі сядзібнага тыпу.

  • 1897 год — 52 жыхары[1]
  • 1917 год — 130 жыхароў (вёска), 56 жыхароў (хутар)[1]
  • 1926 год (перапіс) — 143 жыхары (вёска), 59 жыхароў (засьценак)[1]
  • 1988 год — 49 жыхароў[1]
  • 1999 год — 36 чалавек
  • 2010 год — 10 чалавек
  1. ^ а б в г д е Казлы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 125
  2. ^ Справочник Адресов. Белпошта.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 70
  4. ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с. С. 118
  5. ^ О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 (рас.)